BE RU EN
rss facebook twitter

Вайцюшкевіч заклікае беларусаў узяць удзел у стварэнні народнага кліпа на песню "Жыве Беларусь"

13.05.2015
Вайцюшкевіч заклікае беларусаў узяць удзел у стварэнні народнага кліпа на песню "Жыве Беларусь"
Личности
budzma.org
Спявак ужо прадставіў у сеціве студыйны запіс песні на словы Някляева і запрашае жадаючых дасылаць аматарскае відэа, каб зрабіць годны ролік.

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у сеціве студыйны запіс песні "Жыве Беларусь" на словы Уладзіміра Някляева і запрашае ўсіх ўзяць удзел у стварэнні “народнага" кліпа на яе, паведамляю Tuzin.fm.

Кампазіцыя патрапіць на новы альбом Вайцюшкевіча "Наша песня", прэзентацыя якога адбудзецца 6 чэрвеня на канцэрце ў Вільні. Амаль усе квіткі на яго ўжо прададзеныя. 

"Песня пра нармальные чалавечае пачуццё непарыўнай сувязі са сваёй краінай. Яно ва ўсім, што мы робім. Яно з намі кожны дзень, - распавядае Зміцер. - Запрашаю ўсіх узяць удзел у народным кліпе на яе. Ідэя відэа ў тым, каб адыйсці ад плакатнага патрыятызму і сцягоў-транспарантаў. Давайце праспяваем гэтую песню ў працы і на адпачынку, з сябрамі, калегамі і роднымі. Давайце пакажам, што мы добрыя, працавітыя, шчырыя людзі".

Тэхнічныя пажаданні ад творчай суполкі "Тры макі", якая будзе ствараць відэа: 

1) спявайце песню пад аўдыёзапіс твора, каб супадала хуткасць; 

2) здымайце шырокае гарызантальнае відэа (не Instagram), пажадана на фотаапарат ці тэлефон з добрай камерай; 

3) відэа запампуйце на файлаабменнік (напрыклад, Wetransfer, Dropbox) і дашліце спасылку на мэйл [email protected]

Відэа прымаецца да 25 траўня (уключна). 5 найбольш цікавых і актыўных ўдзельнікаў атрымаюць CD “Наша песня“ з аўтографам Змітра Вайцюшкевіча. 

Паслухаць песню, каб потым яе праспяваць на відэа для кліпа, можна тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео