BE RU EN
rss facebook twitter

Экс-дырэктар "Барысаўдрэва" Мальцаў трапляе пад амністыю

11.05.2015
Экс-дырэктар "Барысаўдрэва" Мальцаў трапляе пад амністыю
Экс-дырэктар "Барысаўдрэва" Уладзімір Мальцаў трапляе пад амністыю ў гонар 70-годдзя Перамогі. Калі ён выйдзе на волю, вырашыць адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі №15.

У рамках праекта Закона "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" мяркуецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі - 2,2 тыс. чалавек.

У Магілёўскую калонію Мальцава этапавалі 29 красавіка. У сваіх лістах сям'і ён папрасіў іх трымацца і адзначыў, што хутка будзе з імі. Таксама распавёў, што пасля прыбыцця ў калонію яго пастрыглі. Цяпер Мальцаў знаходзіцца на "каранціне" (перыяд, калі асуджаны трапляе ў заключэнне і праходзіць медыцынскае абследаванне).

- Ён разумее, што мы напакутаваліся за гэты час - і я, і дзеці. Чакае, калі будзе з намі і гэта забудзецца, як страшны сон, - цытце жонку Алену Мальцаву tut.by.

Нагадаем, 17 красавіка Вярхоўны суд змяніў прысуд Уладзіміру Мальцаву, скараціўшы тэрмін абмежавання волі і адмяніўшы шкоду, нанесеную дзяржаве. Такім чынам, яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Прысудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на тры гады.

На падставе закона аб амністыі ад 17 чэрвеня 2014 тэрмін асноўнага пакарання скарацілі на 1 год. Калі Вярхоўны суд у красавіку гэтага года змяніў прысуд, Мальцаў ужо знаходзіўся ў зняволенні 1 год і 1 месяц, і яму заставалася быць у зняволенні 5 месяцаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео