BE RU EN
rss facebook twitter

Ветэран дае Лукашэнку тыдзень на выкананне свайго абяцання

08.05.2015
Ветэран дае Лукашэнку тыдзень на выкананне свайго абяцання
БЕЛТА
Калі ж да таго часу для ветэранаў не адменяць аплату транспартнага падатку, то адпаведны артыкул пра падман з’явіцца ў прэсе, абяцае Фелікс Шкірманкоў.

Адмяніць транспартны падатак могуць для ветэранаў Другой сусветнай вайны паабяцаў Аляксандр Лукашэнка ветэрану вайны Феліксу Шкірманкову. Абяцанне гэта кіраўнік краіны даў 26 красавіка падчас візіту ў горад Слаўгарад Магілёўскай вобласці.

Вечарам 8 траўня, распавядае Еўрарадыё ветэран, пра адмену транспартнага падатку для ветэранаў да Дня Перамогі ён так нічога і не пачуў.

“Пачакаю: святы пройдуць, яшчэ трошачкі, а там — паглядзім! Я сумняюся… Хаця, з іншага боку, яму ж там павінны былі падказаць, калі ён сам не ўцяміў, што калі ты не выканаеш тое, што абяцаў, то ветэран абавязкова напіша ў “Народную волю” пра тое, як яго падмануў прэзідэнт. Ці патрэбна яму гэта? Ён жа пачаў ужо выбарчую кампанію, можна так лічыць!”, - кажа Фелікс Шкірманкоў.

Адразу пасля размовы з Лукашэнкам сябра БНФ Фелікс Шкірманкоў заўважыў:  “Паглядзім,  што значыць слова прэзідэнта, і як яно будзе, бо да 9 траўня засталося 11 дзён”. Зараз ён дае кіраўніку краіны тыдзень на тое, каб той выканай сваё абяцанне. Калі, кажа ветэран, нічога не зменіцца за гэты час, будзе пісаць ліст у газету. Бо, упэўнены Фелікс Шкірманкоў, пісаць нейкія звароты ў прэзідэнцкую адміністрацыю ці яшчэ куды проста не мае сэнсу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео