BE RU EN
rss facebook twitter

Удзел расійскіх войскаў у парадзе ў Мінску – за мільёны даляраў

07.05.2015
Удзел расійскіх войскаў у парадзе ў Мінску – за мільёны даляраў
Расійскія ўлады готовы выдаткаваць мільёны даляраў, каб іх тэхніку пабачылі беларусы.

Па звестках Мінабароны Беларусі, у Мінск Расія накіруе 636 вайскоўцаў і 30 адзінак тэхнікі. У складзе калоны бранятанкавай, аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі праедуць танкі Т-90, бронетранспарцёры БТР-82А, баявыя машыны пяхоты і дэсанту БМП-3 і БМД-2К-АУ, бронеаўтамабілі "Тыгр", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі САУ 2С19 "Мста", а таксама зенітныя ракетна-гарматныя комплексы "Панцыр". Таксама ў парадзе возьмуць удзел 15 самалётаў, у тым ліку бамбавікі-ракетаносцы Ту-22М3, Ту-95МС, знішчальнікі Су-34 і вучэбна-баявыя Як-130.

“Пералёт кожнага бамбавіка Ту-95 — гэта сотні тысяч даляраў. Да такой высновы можна прыйсці, калі параўнаць кошт фрахту транспартнага самалёта параўнальнай масы. Таму агулам удзел расейскага кантынгенту ў парадзе ў Мінску можа каштаваць мільёны даляраў. Без уліку амартызацыі тэхнікі, зразумела”, - рассказаў “Нашай ніве” кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Па яго словах, другая сусветная вайна ў Беларусі і Расіі “становіцца хрыбтом дзяржаўнай ідэалогіі”. “З тым адрозненнем, што ў нас Гітлера перамог савецкі народ, а там — рускі народ-пераможца. Па-другое, трэба прадэманстраваць, што Расія не трапіла ў міжнародную ізаляцыю. На парады запрашаюць як мінімум сяброў, а як правіла — хаўруснікаў”, - сказаў аналітык.

Паротнікаў таксама адзначыў, што пры вызначэнні тэхнікі для ўдзелу ў парадзе ў Мінску Расія аддала перавагу наступальным узбраенням. “Гэта такі мэсэдж "рускія не здаюцца". І яскравая праява настрояў, якія пануюць у расейскіх вярхах”, -сказаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео