BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала на бясплатным самалёце для еўрапейцаў

28.04.2015
Беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала на бясплатным самалёце для еўрапейцаў
Супрацоўніца кампаніі, якая займаецца эвакуацыяй з Непала, параіла беларусам уступаць у ЕЗ, каб пакінуць зону стыхійнага бедства разам з грамадзянамі Еўразвязу.

Цягам трох дзён у Непале адбываюцца падземныя штуршкі. Аэрапорты перапоўненыя і выехаць з краіны цяпер вельмі цяжка.

«Сёння некаторыя амбасады эвакуявалі жыхароў Еўразвязу. Мы адпраўлялі хлопчыка з Германіі ў Тайланд на лячэнне, былі ў аэрапорце. Нас бельгійцы не захацелі браць на борт самалёта, які эвакуюе людзей. Супрацоўніца, якая займалася пасадкай, а квіткі пры гэтым бясплатныя, сказала, што беларусы не еўрапейцы. Я кажу: «Мы – Еўропа». А яна адказвае: «Вы не Еўразвяз». Тады я і мая знаёмая з Расеі спыталі: што ж нам рабіць? На што гэтая спадарыня адказала: «Уступайце ў Еўразвяз», – распавяла выданню novychas.info беларуска Любоў Праневіч, якая апынулася ў Катманду акурат падчас землятрусу, перадае Белсат.

Паводле яе сёння з раніцы ў Непале было спакойна, а да гэтага цягам двух дзён назіраліся падземныя штуршкі. Самы моцны, які і прынёс вялікія разбурэнні, адбыўся ў суботу. Цяпер ёсць пагроза атручвання вады трупамі ахвяраў.

Уначы людзі спяць у намётах на вуліцы, бо заставацца ў памяшканнях вельмі рызыкоўна. Афіцыйная колькасць ахвяраў землятрусу, які адбыўся 25 красавіка, на дадзены момант складае 3 617 чалавек, пацярпелых – 6 538.
Землятрус магнітудай 7,9, з эпіцэнтрам паміж сталіцай Катманду і горадам Покхара стаў самым магутным за апошнія 80 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео