BE RU EN
rss facebook twitter

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на мясцовага ідэолага

26.04.2015
Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на мясцовага ідэолага
Выдаўца крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава 23 красавіка выклікалі ў мясцовы РАУС і там склалі на яго пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У прыватнасці, начальнік ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Вусік І. В. напісаў у складзеным пратаколе, што “5.04.2015 г ў 13.00 гадзін Кудраўцаў У. В., з’яўляючыся выдаўцом газеты “Вольны горад”, распаўсюдзіў заведама ілжывую ганьбячую выдумку ў адносінах оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Дзямешка А. В., які пагражаў яму ўзбуджэннем крымінальнай справы за паклёп пры разбіральніцтве па яго заяве ў адносінах начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага РАУС Максімавай М.М.”.

Пратакол на выдаўца складзены па арт. 9.2. КаАП ("Паклёп"), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Сам Уладзімір Кудраўцаў са складзеным адміністрацыйным пратаколам не пагадзіўся, піша spring96.org.

Па меркаванні журналіста, падставай для складання пратакола паслужылі матэрыялы, якія перыядычна з’яўляюцца на розных інтэрнэт-рэсурсах, аб яго спробах прыцягнуць да адказнасці па фактах супрацьпраўных дзеянняў начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыну Максімаву.

Абсалютна незразумела, чаму крычаўскія міліцыянеры вырашылі прыцягнуць Уладзіміра Кудраўцава за “паклёп” у адносінах да Аляксандра Дземешкі толькі зараз. Справа ў тым, што сваю заяву ў пракуратуру Крычаўскага раёна з патрабаваннем прыняць меры пракурорскага рэагавання з мэтай неперадузятага і аб’ектыўнага правядзення праверкі АБЭЗ РАУС і просьбай абараніць яго ад намёкаў і пагроз з боку старэйшага оперупаўнаважанага АБЭЗ РАУС А. Дзямешкі Уладзімір Кудраўцаў накіраваў яшчэ 16 снежня 2014 г.

У заяве ў пракуратуру Уладзімір Кудраўцаў, у прыватнасці, напісаў пра тое, што “21 лістапада 2014 г., рэалізуючы сваё канстытуцыйнае права, я звярнуўся у пракуратуру Крычаўскага раёна з заявай, у якой прасіў правесці праверку ў адносінах начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі М. М. Максімавай згодна інфармацыі, атрыманай рэдакцыяй газеты “Вольны горад” ад сваіх чытачоў. У той жа дзень пракурор Крычаўскага раёна Трывайла У. М. накіраваў зварот на адрас Крычаўскага РАУС аб правядзенні праверкі ў парадку артыкула 174 КПК Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага я некалькі разоў прадстаўляў старэйшаму оперупаўнаважанаму АБЭЗ РАУС Аляксандру Дзямешку дадатковую інфармацыю, якая датычылася маёй заявы, у пісьмовай форме. Там былі ўказаныя эпізоды, прозвішчы асоб, адзначаліся спробы М. Максімавай перадухіліць негатыўныя для сябе вынікі праверкі. Аднак замест таго, каб падзякаваць мне за выкананне свайго грамадзянскага абавязку з мэтай абароны правоў і законных інтарэсаў многіх грамадзян, ён стаў пагражаць мне крымінальнай справай нібыта за паклёп. Лічу такія паводзіны міліцыянера недапушчальнымі.

З дапамогай неабыякавых, ініцыятыўных грамадзян у краіне раскрываецца нямала правапарушэнняў і злачынстваў. Лічу, што такіх людзей патрэбна заахвочваць, а не запалохваць”, — пісаў у пракуратуру Крычаўскага раёна Уладзімір Кудраўцаў.

Журналісты газеты “Вольны горад” перакананыя, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за паклёп складзены ў адносінах выдаўца газеты Уладзіміра Кудраўцава ў мэтах запалохвання з тым, каб газета перастала размяшчаць на сваіх старонках крытычныя матэрыялы ў адносінах супрацоўнікаў крычаўскіх праваахоўных органаў і мясцовай улады.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео