BE RU EN
rss facebook twitter

Для "Начных ваўкоў" пад Мінскам паставілі танк з бел-чырвона-белым сцягам

26.04.2015
Для "Начных ваўкоў" пад Мінскам паставілі танк з бел-чырвона-белым сцягам
Але расійскія байкеры ўначы так і не з'явіліся каля Кургана славы, хаця гэты пункт быў заяўлены ў графіку мотапрабега.

Грамадскія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў вырашылі сустрэць расійскіх байкераў з мотаклуба "Начныя ваўкі" каля Кургана Славы. Яны падрыхтавалі плакат "Акупанты - вон", жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сцягі.  Паставілі партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Пра гэта Вольга Мікалайчык напісала ў сваім Facebook.

Аднак расійскія байкеры каля Кургана славы не з'явіліся.

Скандальны мотапрабег "Масква-Берлін" стартаваў у суботу з Масквы. Расійскія байкеры мусілі даехаць да Кургана Славы 25 красавіка а 23-й гадзіне. Паводле некаторых звестак, калона вырашыла спыніцца ў Смаленску і адправіцца ў Беларусь зранку ў нядзелю.

СМІ паведамляюць, што байкеры з клуба "Начныя ваўкі" ужо перасеклі мяжу з Польшчай.

Раней знешнепалітычныя ведамствы Польшчы і Чэхіі не дазволілі ўдзельнікам мотапрабега ўязджаць на тэрыторыю сваіх краін. Германія пазбавіла візы лідэраў клуба "Начныя ваўкі". Таксама загадзя абвясцілі, што калоне будзе забаронены праезд па Берліну.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео