BE RU EN
rss facebook twitter

Беларус Кірыла Сілівончык атрымаў у Расіі два гады турмы за салідарнасць з Украінай

21.04.2015
Беларус Кірыла Сілівончык атрымаў у Расіі два гады турмы за салідарнасць з Украінай
Ані журналістаў, ані сваякоў не было. Апошняе адвакатка тлумачыць тым, што мама і брат беларуса жывуць у вёсцы далёка ад Гомеля.

«Яго завуць Кірыла Сілівончык, ён з Гомельскай вобласці», — расказала «Нашай Ніве» ягоная адвакатка Юлія Баранец. Яна была адзінай, хто прысутнічаў на судзе над ім.

Працэс прайшоў па спрошчанай працэдуры.

22-гадовага грамадзяніна Беларусі Маскоўскі акруговы вайсковы суд асудзіў да двух гадоў калоніі-пасялення.

Малады чалавек быў прызнаны вінаватым па артыкуле «Публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго». У Расіі справы па гэтым артыкуле падпадаюць пад юрысдыкцыю вайсковага суда, нават калі абвінавачаны — цывільная асоба.

Сісадмін публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэксты і малюнкі у падтрымку Украіны і з асуджэннем расейскай агрэсіі.

У прыватнасці, заяўляе пракуратура, ён заклікаў «вярнуць Крым Украіне».

На сёння Кірыла Сілівончык працягвае знаходзіцца ў СІЗА №1 горада Ніжні Ноўгарад па адрасе: 603009 Нижегородская обл., г. Нижний Новгород, пр. Гагарина, 26а, Кирилл Валерьевич Силивончик, 1992 г.р. (расійскія праваабаронцы рэкамендуюць дадаваць да адраса год нараджэння).

Адвакатка Баранец не ведае, у якой канкрэтна камеры сядзіць Сілівончык. Яна не меркавала сустракацца з ім больш, бо ён вырашыў не абскарджваць прысуд.

Па яе словах, на наступным тыдні Галоўнае ўпраўленне выканання пакаранняў мае вызначыць, у якой калоніі-пасяленні Сілівончык мае адбыць свой тэрмін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео