BE RU EN
rss facebook twitter

Віцебскі гарвыканкам паставіць помнік Аляксандру Неўскаму насуперак пратэстам грамадскасці

20.04.2015
Віцебскі гарвыканкам паставіць помнік Аляксандру Неўскаму насуперак пратэстам грамадскасці
Гарадскія ўлады правакуюць жыхароў абласнога цэнтру на міжканфесійнае супрацьстаянне. Гаворка ідзе пра помнік рускаму князю Аляксандру Неўскаму, які мае да Віцебска вельмі ўскоснае дачыненне.

Варта зазначыць, што ў пытанні наконт усталявання ў Віцебску помніка Аляксандру Неўскаму аднадушша не было ніколі. Ад самага пачатку, калі ў 2009 годзе быў абвешчаны конкурс на лепшы праект гэтага помніка, многія гараджане пачалі выказвацца супраць гэтай ідэі, высунутай гарадскімі ўладамі, паведамляе сайт spring96.org

Тым не менш, конкурс быў праведзены, пераможцы вызначаны, прычым скульптарам давялося прыняць цэлы шэраг заўваг ад гісторыкаў і калег "па цэху". Але грамадскае абмеркаванне працягвалася нават пасля таго, як на вызначаным месцы — каля царквы Дабравешчання на плошчы Тысячагоддзя Віцебска — быў збудаваны пастамент пад помнік. Некалькі гадоў яго выкарыстоўвалі ў якасці клумбы, і ў часткі гараджан склалася ўражанне, што пра помнік улады забыліся. Або ўсвядомілі, што да Віцебска гэты рускі дзеяч не мае істотнага дачынення…

Але аказалася, што гарвыканкам адступацца і не думаў. Проста аддзел па ідэалагічнай працы, культуры і справах моладзі шукаў пераканаўчых аргументаў супраць меркавання наконт супярэчнівай ролі рускага князя ў беларускай гісторыі. Нарэшце аргументы былі сфармуляваныя.

"Гэта будзе скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае рэальны гістарычны факт — сустрэчу князя са сваёй жонкай, прадстаўніцай полацкага і віцебскага княжага дому Аляксандрай (па іншых крыніцах Параскевай) і сынам Васілём. Таму называць дадзены мемарыяльны аб’ект помнікам выключна Аляксандру Неўскаму і вызначаць яго як „негістарычны“ нельга. Ён сведчыць пра рэальную падзею з гісторыі гораду", — напісана на сайце гарвыканкаму ў якасці агульнага адказу ўладаў на шматлікія звароты гараджан.

Паданне пра тое, што Аляксандр Неўскі нібыта браў шлюб у Дабравешчанскай царкве, чыноўнікі таксама вырашылі скарыстаць дзеля пераканання віцяблян у "гістарычнасці" будучага помніка: міф "другой паловы ХХ ст. пра вянчанне Аляксандра Неўскага ў Віцебску не мае пад сабою гістарычных падстаў, але ён прыжыўся і быў успрыняты грамадскасцю дзякуючы папулярнасці князя сярод жыхароў горада".

Пытанне наконт папулярнасці вельмі спрэчнае хаця б таму, што падобныя сацыялагічныя доследы нікім не праводзіліся. Але зусім ужо дзіўна выглядае спроба падаць у якасці дамінуючага канфесійны фактар: "больш таго, праваслаўныя жыхары Беларусі і Віцебска (а іх абсалютная большасць) з вялікай пашанай ставяцца да гэтага гістарычнага дзеяча”.

На думку віцебскіх праваабаронцаў, падобныя аргументы, якія спрыяюць падзелу грамадства па рэлігійнай прыкмеце, з'яўляюцца недапушчальнымі. Тым болей, што падобная сітуацыя ў Віцебску ўжо была, і пакінула вельмі прыкрыя ўражанні ў часткі віцяблян. У красавіку 2013 года на Успенскай горцы быў усталяваны помнік былому патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II. Яго паставілі прыкладна ў тым самым месцы, дзе ў 1623 годзе быў закатаваны Язафат Кунцэвіч, вядомы рэлігійны і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гэтага полацкага грэка-каталіцкага арцыбіскупа забілі праваслаўныя змоўшчыкі. Забілі жорстка: рассеклі галаву, а потым прывязалі да ног і шыі камяні ды скінулі ў Дзвіну.

З'яўленне помніка функцыянеру праваслаўнай царквы якраз у гэтым месцы спарадзіла нямала спрэчак паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Але гарадскія ўлады, падобна, не бачаць у падобных рэчах нічога ненармальнага і па-ранейшаму падкрэсліваюць звышнасць праваслаўя на беларускай тэрыторыі, правакуючы гараджан на супрацьстаянне. Цяпер ужо не толькі па пытанні "гістарычны" або "негістарычны" помнік Аляксандру Неўскаму, і ці мае гэтая асоба істотнае дачыненне да лёсу горада, а яшчэ і наконт таго, якая канфесія больш "правільная" і "шанаваная" прадстаўнікамі ўлады.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео