BE RU EN
rss facebook twitter

Палітвязень Юры Рубцоў два тыдні трымае галадоўку

20.04.2015
Палітвязень Юры Рубцоў два тыдні трымае галадоўку
Рубцова караюць за ягоны заклік: "Лукашэнка, сыходзь!".

Ужо два тыдні трымае галадоўку палітвязень Юры Рубцоў, які гэтак пратэстуе супраць завядзення супраць яго новай крымінальнай справы.

"Днямі там яго наведала адвакат. Яны вывучалі крымінальную справу, якую супраць яго завялі нібыта за ўхіленне ад адбыцьця "хіміі“. Адвакат сказала, што суд пэўна будзе, але калі дакладна, яшчэ невядома. Муж па-ранейшаму трымае галадоўку і нават не выключае, што пяройдзе на "сухую“, калі пераслед не спыняць. Баюся пра гэта нават думаць, сама ўжо не магу ні есці, ні спаць, але ён такі, не саступае", - распавяла "Радыё Свабода" жонка вязня Ядзвіга Рубцова.

Юрый Рубцоў пачаў галадоўку 6 красавіка, калі яго са спецкамендатуры ў вёсцы Куплін прывезлі ў Пружанскі райадзел міліцыі, дзе змясцілі ў адзіночную камеру і паведамілі пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы паводле абвінавачання ва ўхіленьні ад адбыцця "хіміі". Рубцоў не прызнае сябе вінаватым. Ён кажа, што не ўхіляўся ад працы, але не пагаджаўся на працу за мізэрны заробак і патрабаваў аплаты на ўзроўні сярэдняга заробку па краіне.

Некалькі дзён таму Юрыя Рубцова з Пружанаў перавезлі ў следчы ізалятар у Баранавічах. Пра ўмовы, ў якіх цяпер трымаюць Юрыя Рубцова, жонка палітвязня кажа, што "яны звычайныя". "Адвакат паведаміў, што адмыслова папярэдзіў адміністрацыю ізалятара пра тое, што паводле закону яны адказныя за стан здароўя Юрыя і мусяць пры пагаршэнні сітуацыі выклікаць да яго дактароў", - распавяла Ядзвіга Рубцова.

Грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў у канцы 2014 года быў асуджаны да 1,5 гадоў "хіміі" паводле абвінавачання ў знявазе суддзі Кірыла Полулеха, які пагадзіўся судзіць яго ў напалову распранутым выглядзе. Напярэдадні міліцыянт адабралі ў Рубцова майку з надпісам "Лукашэнка сыходзь!" і прывезлі ў суд напалову аголенага.

На "хіміі" Юры Рубцоў зрабіў сабе тату з тым жа надпісам "Лукашэнка сыходзь". У апошняй перад арыштам тэлефоннай размове з карэспандэнтам Свабоды "хімік" Рубцоў не выключаў, што гэтае тату стала "апошняй кропляй", пасля якой на яго завялі новую крымінальную справу. Цяпер Юрыю Рубцову пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео