BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі з'явілася Федэрацыя пэйнтбола

19.04.2015
У Беларусі з'явілася Федэрацыя пэйнтбола
Для папулярызацыі пэйнтбола, страйкбола і лазертага Мінюстам зарэгістравана грамадскае аб'яданне "Беларуская федэрацыя пэйнтбола".

Аб'яднанне створанае для папулярызацыі пэйнтбола, а таксама падобных з ім відаў спорту: страйкбола і лазертага. Акрамя таго, сярод задач новай арганізацыі - ваенна-патрыятычнае і спартовае выхаванне моладзі, у тым ліку ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей і дапрызыўнай моладзі да службы ў войску, паведамляе БЕЛТА.

Новая арганізацыя будзе сумесна з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" (ДТСААФ) развіваць ваенна-прыкладныя віды спорту. Аб'яднанне мае намер распрацоўваць і выконваць праграмы развіцця пэйнтбола, страйкбола і лазертага, праводзіць турніры, навучаць інструктараў і суддзяў. Членамі федэрацыі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне.

Гэта ўжо не першая спартыўная арганізацыя, якая ў гэтым годзе афіцыйна пачала працу ў Беларусі. З пачатку года Мінюст зарэгістраваў рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя каратэ сётокан" і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Міжнародная федэрацыя гіравых відаў спорту".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео