BE RU EN
rss facebook twitter

Папа Рымскі спадзяецца прыехаць у Беларусь

16.04.2015
Папа Рымскі спадзяецца прыехаць у Беларусь
catholic.by
На запрашэнне гродзенскіх семіарыстаў наведаць Беларусь Папа Рымскі ўсміхнуўся: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе».

15 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Рыме Папа Францішак скіраваў прывітанне настаяцелям і навучэнцам вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, паведамляе catholic.by. На плошчы прысутнічалі таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Звяртаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: «Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў Беларусі, якія прыбылі ў пілігрымцы падзякі за 25 гадоў яе дзейнасці. Умілаваныя, няхай візіт да магіл святых апосталаў Пятра і Паўла нагадвае вам, што пакліканне да святарства, перш за ўсё, асабістая сустрэча з уваскрослым Хрыстом, які кліча і пасылае сваіх вучняў несці ўсім радасную навіну аб збаўленні. Аб’яднаныя з Ім, будзьце мужнымі, каб сведчыць Евангелле са шчырасцю і міласэрнасцю. Я благаслаўляю вас з любоўю. Хвала Езусу Хрысту!»

На запрашэнне супольнасці гродзенскай семінарыі наведаць Беларусь Папа ўсміхнуўся, узглянуў на неба і сказаў: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе».

Пра гатоўнасць Папы Рымскага прыняць Лукашэнку заявіў кардынал Петра Паралін пад час свайго візіту ў Мінск 12-15 сакавіка. "З боку Святога пасаду ёсць уся гатоўнасць да такога візіту. чакаецца толькі рашэнне беларускага кіраўніцтва з запытам сустрэчы, удакладнення дат візіту", - падкрэсліў кардынал.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео