BE RU EN
rss facebook twitter

Дазволу праводзіць масавае мерапрыемства ў Беларусі “Начныя ваўкі” не бралі

16.04.2015
Дазволу праводзіць масавае мерапрыемства ў Беларусі “Начныя ваўкі” не бралі
І рабіць гэтага не збіраюцца. Ці парушаць яны такім чынам закон “Аб масавых мерапрыемствах”?

Расійскія байкеры з любімага клуба Уладзіміра Пуціна “Начныя ваўкі” задумалі правесці ў Беларусі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Праўда, самі яны называюць гэта мотапрабегам па маршруце Перамогі “На Берлін!”, але беларускае заканадаўства лічыць інакш. Паводле закона “Аб масавых мерапрыемствах” гэты мотапрабег па дарогах Беларусі трапляе пад вызначэнне “вулічнае шэсце”. Каб правесці яго, неабходна атрымаць адпаведны дазвол мясцовых уладаў, нагадвае Еўрарадыё.

У мотапрабегу возьме ўдзел каля 20 “начных ваўкоў” на сваіх “байках”. Ехаць яны будуць арганізаванай калонай і з “мэтай прыцягнення ўвагі ды публічнага выказвання” — ну ўсё адпаведна з законам. Але ці атрымалі яны дазвол ад беларускіх уладаў на правядзенне акцыі?

Першай сустрэне расійскіх байкераў Віцебская вобласць. У Віцебскі аблвыканкам па дазвол на правядзенне сваёй акцыі на віцебскіх дарогах “Начныя ваўкі” не звярталіся.

“Нічога такога не было, — распавядае Еўрарадыё начальнік аддзела ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама Анатоль Гуцуляк. — Натуральна, яны павінныя давесці да нашага ведама, што ў такі час у такім месцы — усе павінныя ведаць”.

Акурат цяпер на стале чыноўніка ляжыць папера, у якой арганізатары аўтапрабегу па маршруце Усава — Полацк — Гатчына — Талачын даводзяць да ведама аблвыканкама сваё жаданне правесці такую “аўтаакцыю”. А тыя ж “ваўкі” гэтага не зрабілі. Не звярнуліся і ў Віцебскі гарвыканкам — гэта Еўрарадыё пацвярджаюць у гарадскім аддзеле ідэалогіі.

Дарэчы, вы пра гэтую акцыю аўтапрабегу чулі? І я не чуў. А ўсё таму, што паводле закона “Аб масавых мерапрыемствах” размяшчаць інфармацыю пра сваю акцыю да атрымання дазволу на яе правядзенне забаронена нават у сацсетках.

А дазвол на акцыю павінныя атрымліваць усе. Тыя ж веласіпедысты, калі пажадаюць правесці нейкі велапрабег па вуліцах горада, павінныя ў абавязковым парадку браць на гэта дазвол, пагаджаецца кіраўнік прэс-службы МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. Праўда, каментаваць імаверную акцыю “Начных ваўкоў” не спяшаецца.

Канстанцін Шалькевіч: “Калі б вы тэлефанавалі мне два гады таму з такім жа пытаннем (тады праходзіла падобная акцыя “Начных ваўкоў” — Еўрарадыё), то я б яго вывучыў і сказаў вам адназначна “так” ці “не” (ці абавязкова для правядзення такога мотапрабега атрымліваць адпаведны дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства — Еўрарадыё), а рашэнне можа быць такое і такое. Пытанне трэба вывучыць: магчыма, абавязкова трэба браць дазвол, магчыма, неабавязкова. Наколькі я памятаю, ДАІ мінулы раз брала ўдзел у прабегу, але не ў плане суправаджэння, а былі нейкія сумесныя акцыі запланаваныя”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео