BE RU EN
rss facebook twitter

У Ігара Логвінава забралі літаратуру на беларуска-літоўскай мяжы

10.04.2015
У Ігара Логвінава забралі літаратуру на беларуска-літоўскай мяжы
Мытнікаў зацікавілі 20 асобнікаў зборніка філасофскіх артыкулаў і дакладаў выкладчыцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяны Шчытцовай «Антрапалогія. Этыка. Палітыка».

Як распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Ігар Логвінаў, выпадак адбыўся 9 красавіка на мытным пераходзе Каменны Лог. Выдавецтва “ЛогвінаЎ” да кнігі дачыненні не мела – яе выпусціў ЕГУ, а Ігара Логвінава проста папрасілі захапіць 20 асобнікаў і завезці на прэзентацыю ў Мінску.

Падставай для вынятку кнігі стала падазрэнне, што яна можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Па словах Логвінава, мытнікі доўга гарталі яе і ў выніку вырашылі затрымаць. Па іх словах, цяпер на мытні ўведзены “больш жорсткі рэжым” адносна інфармацыйнай прадукцыі. Быў складзены акт адбору проб і ўзораў. Ігару Логвінаву сказалі, што ён можа тэлефанаваць на мытню, каб даведацца пра далейшы лёс кніг.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео