BE RU EN
rss facebook twitter

"ЕўраБеларусь" вызначыла пераможцаў прэмii "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ"

03.04.2015
"ЕўраБеларусь" вызначыла пераможцаў прэмii "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ"
Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" вызначыў пераможцаў другога этапа заснаванай ім прэміі «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».

У 2014 годзе Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» ініцыяваў прэмію, якой ўзнагароджваюцца лепшыя журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя ў рэгіянальных Інтэрнэт-СМІ. Адбор праходзiў сярод матэрыялаў, прысвечаных падзеям і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці. Пераможцамі 2-га этапу конкурсу, у якім удзельнічалі матэрыялы, апублікаваныя ў студзені-сакавіку 2015-га года, сталі журналісты “Бабрускага кур’ера”, “Край.by» і “Моцных навін”.

У намінацыі «Падзея» лепшым прызнаны матэрыял Кацярыны Сушко пра прэзентацыю “Зялёнай карты” у Маладзечна, апублікаваны на інфармацыйна-навастным партале Край.by.

Пераможцам у намінацыі “Партрэт грамадскай ініцыятывы" стаў прыгожы расповед Максіма Данілава пра незвычайную дабрачынную ініцыятыву ў Гомелі з сайта “Моцных навін”, а ў намінацыі «Вострая сацыяльная праблема» перамог матэрыял Марыны Міхневіч, назва якога гаворыць сама за сябе: “Адкрыцця музея Алеся Адамовіча ў 2015 годзе не будзе” (“Бабруйскі кур’ер”).

Шчыра віншуем пераможцаў! У бліжэйшы час узнагароды знойдуць сваіх герояў, чакайце рэпартажу і інтэрв'ю з пераможцамі на нашым сайце!

Даведка

Пераможцы першага этапу прэміі «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ»:

У намінацыі «Падзея»: Зоя Хруцкая, “Рэгіянальная газета”;

У намінацыі «Партрэт грамадскай ініцыятывы": Алесь Гізун, Баранавіцкі навінавы партал intex-press.by;

У намінацыі «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт»: Арцём Гарбацэвіч, Баранавіцкі навінавы партал intex-press.by.

Навошта гэтая прэмія, што мы хочам змяніць? У першую чаргу мы хочам дамагчыся больш шырокага асвятлення дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асобных людзей, якія займаюцца агульназначнымі пытаннямі, вырашаюць важныя для горада і краіны праблемы або ўзбагачаюць жыццё культурнымі падзеямі ды самім сваім існаваннем. Яшчэ адной задачай прэміі з'яўляецца стымуляванне творчага і зацікаўленага (няхай часам і крытычнага!) стаўлення журналістаў і рэдактараў рэгіянальных СМІ да тэмаў і праблемаў, якія паднімаюцца грамадзянскай супольнасцю.

За што ўручаецца прэмія? Гэтым разам прэмія ўручаецца за лепшыя матэрыялы, якія адпавядаюць пастаўленым задачам, апублікаваныя на сайтах рэгіянальных СМІ ў студзені-сакавіку 2015 года. Кожныя тры месяцы мы адзначаем лепшыя журналісцкія працы, якія найбольш глыбока, востра або крэатыўна асвятляюць дзейнасць грамадскіх і культурных ініцыятыў.

Як вызначаліся пераможцы? Былі прааналізаваныя матэрыялы тых інтэрнэт-рэсурсаў, якія мы здолелі ідэнтыфікаваць у якасці рэгіянальных СМІ, за апошнія тры месяцы. З усіх матэрыялаў былі адабраны тыя, якія задавальняюць крытэрам прэміі. Пасля гэтага журы, якое складаецца з сябраў Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" вызначыла пераможцаў у трох тэматычных намінацыях: «Падзеі», «Партрэт грамадскай ініцыятывы», «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео