BE RU EN
rss facebook twitter

У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

23.03.2015
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
22 сакавіка ў Вільні на дзяржаўным узроўні ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.

Мерапрыемства распачалося традыцыйным шэсцем, якое сімвалічна можна назваць апошнім шляхам Кастуся Каліноўскага. Менавіта 22 сакавіка 1864 года рускія акупанты вывелі з муроў турмы на вул. Ігната 11 Кастуся і павялі яго на Лукішскі пляц, каб яго знішчыць.

Прайсціся апошнім шляхам Кастуся рашылі не толькі віленчукі, але і шматлікія госці з Мінску, Рыгі, Варшавы і іншых гарадоў. Ля крыжа стаяла ганаровая вайсковая варта і літоўскія грамадскія і палітычныя дзеячы.

Літоўскія палітыкі ў сваіх прамовах адзначалі, што ў нас агульная гісторыя і агульныя праблемы, таму нам, грамадзянам Вялікага Княства Літоўскага трэба аб’ядноўвацца, быць разам, як і паўтара стагоддзя назад, калі разам паўсталі, каб бараніць сваю бацькаўшчыну і сваю зямлю.

“Была ганаровая варта ад літоўскіх вайскоўцаў. Шмат было прадстаўнікоў з літоўскага боку. І я сказаў, што вітаю працяг традыцыі ўшанавання памяці Каліноўскага да сённяшняга дня. Яна становіцца штораз больш багатай. Я б сказаў, што людзей было многа, нягледзячы на тое, што гэта няроўная дата – 151 год. Чалавек 70-100. Было шмат сцягоў – беларускіх, латышскіх, украінскіх”, - сказаў “Радыё “Рацыя” беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве Хведар Нюнька.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео