BE RU EN
rss facebook twitter

Еўропа можа прыняць Беларусь у Балонскі працэс у якасці жэсту добрай волі

23.03.2015
Еўропа можа прыняць Беларусь у Балонскі працэс у якасці жэсту добрай волі
Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе рэкамендаваная да прыняцця ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.

23-24 сакавіка ў Рызе праходзіць пасяджэнне Грамадскага Балонскага камітэта. На думку сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзіміра Дунаева, шанцы ўступіць у Балонскі працэс у Беларусі вельмі высокія. І хоць рашэнне пасяджэення камітэта “практычна канчатковае", апошняе слова будзе сказана на саміце міністраў адукацыі 14-15 мая ў Ерэване.

Балонская рабочая група падрыхтавала да мерапрыемства альтэрнатыўны даклад. У ім пазначана, што, нягледзячы на бачны прагрэс, па асноўных каштоўнасцях Балонскай сістэмы істотных зрухаў у Беларусі не назіраецца, распавёў Дунаеў. Пытанні застаюцца да інстытуцыйнай аўтаноміі, акадэмічных свабод і студэнцкага ўдзелу ў кіраванні ВНУ. Па гэтых жа пунктах у Балонскі працэс Беларусь не прынялі ў мінулы раз — тры гады таму.

Становішча з аўтаноміяй ВНУ, свабодамі і ўдзелам студэнтаў засталося без бачных зрухаў, і да гэтага часу гэтыя каштоўнасці адзінай еўрапейскай прасторы не былі ажыццёўленыя ў беларускім заканадаўстве. "Больш за тое, мы адзначаем узмацненне акадэмічных рэпрэсій", — кажа Дунаеў.

"Пропуск у Балонскі працэс разглядаецца сёння як разменная манета. Ідзе гандаль паміж Беларуссю і Еўропай. Еўропа гатовая зрабіць такі жэст. Маўляў, нават, нягледзячы на тое, што вы не адпавядаеце патрабаванням, мы вас прымаем у Балонскі працэс, каб засведчыць сваю зацікаўленасць у еўрапейскім вектары развіцця Беларусі. Гэта вельмі дрэнна, таму што гэта палітызацыя рашэння. З іншага боку, гэта апраўдана для геапалітычных мэтаў", адзначыў Дунаеў, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на tut.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео