BE RU EN
rss facebook twitter

Арганізатары Дня Волі заклікаюць не паддавацца на правакацыі

20.03.2015
Арганізатары Дня Волі заклікаюць не паддавацца на правакацыі
Сталічныя ўлады прызначылі пачатак шэсця на 15.00. Але сёлета 25 сакавіка трапляе на сераду, гэта працоўны дзень, што стварае пэўныя праблемы для ўсіх ахвотных узяць удзел у шэсці.

"Мы кваліфікуем дзеянні ўладаў як палітычную правакацыю, — заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька. — Шкада, што новапрызначаны кіраўнік Мінска Шорац пачынае сваю дзейнасць такім чынам".

Гэтае меркаванне падтрымалі і астатнія арганізатары. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што рашэнне Мінгарвыканкама мела на мэце зрыў мерапрыемства, і заклікаў ўсіх, хто зможа, і асабліва моладзь, падтрымаць святкаванне.

Марына Хоміч, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская партыя", заклікала ўсіх удзельнікаў прыносіць нацыянальную сімволіку, але пазбегнуць правакацыйных сімвалаў. Дарэчы, украінскія сцягі на шэсці не забароненыя.

"Таксама я хачу звярнуцца да ўсіх, хто сядзіць у сацсетках і дае адзнаку гэтаму святкаванню і нашым дзеянням, да тых, хто заклікае людзей збірацца то а 17, то а 18 гадзіне. Мы ў сённяшніх абставінах не хочам падстаўляць людзей пад міліцэйскія дубінкі, таму заклікаем спыніць гэтыя правакацыі", — сказала Хоміч.

"Гэта апошнім часам сыходзіць у першую чаргу ад Арт-Сядзібы, на жаль. Прычым, мы неаднаразова заклікаклі іх прыходзіць на аргкамітэт, каб мы разам абмяркоўвалі праграму свята, але, ніхто з іх не далучыўся", - адзначыла яна.

Юрый Губарэвіч, першы намеснік старшыні руху "За Свабоду", выказаў думку, што ўлады сваім рашэннем хочуць падкрэсліць барацьбу з дармаедствам, маўляў, а хто яшчэ выходзіць у працоўны час на шэсці, акрамя дармаедаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео