BE RU EN
rss facebook twitter

Камітэт па правах чалавека ААН задаволіў 77 скарг ад беларусаў

19.03.2015
Камітэт па правах чалавека ААН задаволіў 77 скарг ад беларусаў
З 1997 года КПЧ зарэгістраваў 180 скаргаў з Беларусі.

Украіна падае ўжо другую скаргу ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. На гэты раз — за выказванні Пуціна і Шайгу. У фільме “Крым. Шлях на Радзіму” лідар Расіі сказаў, што асабіста кіраваў падзеямі ў Крыме.

А вось Беларусь у выпадку ваеннага правапарушэння з боку іншай дзяржавы не зможа звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд. Бо наша краіна не падпісала Рымскі статут.

Еўрарадыё вырашыла вызначыць у якія міжнародныя арганізацыі можа звяртацца наша краіна для абароны сваіх правоў і нацыянальных інтарэсаў.

Беларусь можа звяртацца ў Пастаянную палату Трацейскага суда. Гэта міжнародны арбітражны суд, які знаходзіцца ў Гаазе і прымае да разгляду іскі па міждзяржаўных спрэчках, а таксама іскі прыватных транснацыянальных арганізацый.

Таксама можам звярнуцца ў Міжнародны суд ААН. А ўласна грамадзяне Беларусі могуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ).

Праваабаронца Леанід Судаленка распавядае, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, грамадзяне якой не могуць звяртацца ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека ў Страсбургу, каб паскардзіцца на сваю дзяржаву. Бо наша краіна не з’яўляецца ўдзельнікам Савета Еўропы. Але мы можам скардзіцца на іншыя краіны, калі, напрыклад, парушэнне правоў адбылося з намі на тэрыторыі іншай еўрапейскай дзяржавы.

Калі Беларуская дзяржава парушае правы свайго грамадзяніна, адзіная міжнародная інстанцыя, куды ён можа звярнуцца, гэта Камітэт па правах чалавека ААН.

Першая такая скарга была пададзеная ў 1997 годзе. За ўвесь час Камітэт зарэгістраваў 180 скаргаў з Беларусі. У мінулым годзе, напрыклад, іх было 12.

“У 77 з іх усталяваныя парушэнні правоў, разгледжанне 8 скаргаў спыненае ў сувязі з тым, што згубленая сувязь з аўтарамі. 17 скаргаў былі прызнаныя непрымальнымі (парушэнні ўмоваў падачы). У 2 выпадках было прызнана, што парушэння правоў не адбывалася. На дадзены момант 76 скаргаў чакаюць свайго разгляду.”

Калі Камітэт разгледзеў скаргу і ўстанавіў, што дзяржава парушыла правы грамадзяніна, ёй даецца 180 дзён на выкананне рашэння. Пры гэтым, рашэнне мусіць быць апублікаванае ў СМІ на дзяржаўных мовах, пасля чаго дзяржава мусіць паведаміць камітэту пра выкананне.

Па словах юрыста Валянціна Стэфановіча, негледзячы на прызнанне камітэтам ААН правапарушэнняў з боку дзяржавы, беларусам яны ніяк не кампенсуюцца. Нават Расія выплочвае кампенсацыю сваім грамадзянам, якія выйгралі ў Страсбурскім судзе.

“Мы маем кардынальна розны падыход да гэтага пытання з Расійскай Федырацыяй. Бо ў Расіі ёсць заява іх Канстытуцыйнага суда, якая гаворыць, што рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека — абавязковыя для выканання, інакш гэта невілюе канстытуцыйную норму аб праве звароту грамадзян у Камітэт па правах чалавека ААН.”

Беларусь не выконвае рашэнні камітэта, бо лічыць іх статус факультатыўным. З гэтым не згодныя праваабаронцы, бо наша краіна ратыфікавала пакт і першы факультатыўны пратакол да яго, прызнаўшы такім чынам кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека ААН. Пакт, як міжнародная дамова, з’яўляецца абавязковым для выканання паводле Венскай канвенцыі аб міжнародных дамовах, кажа Стэфановіч

Леанід Судаленка распавядае, якія трэба рабіць крокі, каб падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

1. Вы павінны выкарыстаць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны на нацыянальным узроўні. Прайсці ўсе суды ад першай інстанцыі да Вярхоўнага суда.

2. Пераканацца, што правапарушэнне, здзейсненае ў дачыненні да вас, прапісанае ў пакце. 

3. Звярнуцца да праваабаронцаў і юрыстаў, якія дапамогуць юрыдычна правільна аформіць скаргу. У Мінску, напрыклад, гэта праваабарончы цэнтр “Вясна” ці “Беларускі Хельсінскі камітэт”. Тэрмін разгляду скаргі складае ад 2,5 да 4 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео