BE RU EN
rss facebook twitter

Вежы Прывакзальнай плошчы ў Мінску "ўшчыльняць"?

18.03.2015
Вежы Прывакзальнай плошчы ў Мінску "ўшчыльняць"?
Знішчэне ўнікальнага горадабудаўнічага ансамблю беларускай сталіцы працягваецца ўладамі.

Такую думку выказаў мастацтвазнаўца і даследчык архітэктуры Сяргей Харэўскі, каментуючы планы па забудове ўчастку ў раёне Прывакзальнай плошчы, паведамляе "Радыё Свабода".

У двары адной з вежаў, што насупраць чыгуначнага вакзалу, будзе пабудаваны жылы дом. Прадстаўнікі кампаніі, якая выйграла тэндэр на будаўніцтва, заяўляюць, што новы будынак па вышыні будзе такі самы, як навакольныя дамы.

Але Сяргей Харэўскі сумняецца, што будаўнікі выканаюць свае абяцанні:

"Ёсць заўсёды такія праблемы, што тое, што прапануецца, не адпавядае таму, што ўрэшце будзе пабудавана. Ёсць усякія тонкасці і хітрасці, паводле якіх можна на карцінцы зменшыць тую ж вышыннасць. А насамрэч тыя, хто будуецца ў цэнтры, зацікаўленыя ў як мага большай вышыні".

На думку Харэўскага, будаваць дом у двары адной з вежаў на Прывакзальнай плошчы наагул ня трэба.

"Вядома, так рабіць нельга, таму што антрапагенная нагрузка на гэты раён расце, знішчаюцца зялёныя зоны. Тым больш, калі будзе пабудаваны дом, то спатрэбяцца і паркінгі. То бок ня трэба быць прарокам, каб зразумець, што будзе знішчана шмат дрэваў, якім пад 50 гадоў (гэта будзе экалагічная шкода), будзе павялічана колькасць аўтамабіляў. І потым узнікае пытаньне: чаму нельга пабудаваць такі самы дом у суседнім двары? Усе гэта я лічу катэгарычна непрымальным", - падкрэсліў ён.

Харэўскі лічыць усё гэта яшчэ адной праявай дэградацыі мінскага горадабудаўніцтва. Пачалося гэта яшчэ са зносу старога Віленскага вакзалу, а таксама імпазантнага будынка аўтавакзалу, які быў часткай архітэктурнага ансамбля. Нарэшце побач быў пабудаваны хмарачос, які змяніў саму дамінантную пазыцыю дзьвюх вежаў на Прывакзальнай плошчы, кажа ён.

"Усё, што было зроблена за апошнія 25 гадоў, - гэта знішчэнне ўнікальнага горадабудаўнічага ансамбля, які пачынаў стварацца яшчэ з царскіх часоў. Усё гэта вельмі хутка зруйнавалі, знішчыўшы тым самым адзін з найкаштоўнейшых ансамбляў Мінску, які насамрэч паўстагодздзя быў візітоўкай нашага гораду і мог бы такім і заставацца. А цяпер мы бачым тэндэнцыю да татальнай дэградацыі і самога жыллёвага асяродздзя, і архітэктурнай думкі, якая ня ўлічвае такія рэчы, як ансамблевасць, стыль і г. д., а толькі множыць праблемы - транспартныя, экалагічныя і, урэшце, людзкія", - адзначае даследчык архітэктуры.

Паводле слоў Харэўскага, тыя, хто жыве ў раёне Прывакзальнай плошчы, ужо сутыкнуліся са шматлікімі праблемамі ў выглядзе "перапрафілявання колішніх крам, паліклінік, дзіцячых садкоў пад розныя офісы і іншыя патрэбы". "Тым, хто там жыве, ужо вельмі некамфортна. З колішняга элітнага раёну ён ператварыўся ў раён павышанай экалагічнай і псіхалагічнай нагрузкі", - лічыць Сяргей Харэўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео