BE RU EN
rss facebook twitter

Збіраюцца сродкі на перавыданне кнігі ўспамінаў Васіля Стомы «Маё мястэчка»

17.03.2015
Збіраюцца сродкі на перавыданне кнігі ўспамінаў Васіля Стомы «Маё мястэчка»
Аўтар нарадзіўся ў Лужках былога Дзісенскага павета (сёння Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці), у часе Другой сусветнай працаваў у беларускай адміністрацыі.

Пасля разам з маці і сястрой праз Нямеччыну апынуўся ў ЗША. Звычайны лёс эмігранта, якіх дзясяткі і нават сотні тысячаў аселі ў другой палове ХХ ст. на Захадзе. Васіль Стома быў адным з заснавальнікаў аддзела Беларуска-Амерыканскага задзіночання ў Нью-Джэрсі, сябрам Рады БНР, парафіянінам царквы Жыровіцкай Божай Маці, выкладчыкам у беларускай суботняй школцы.

У вольны ад працы ў шавецкай майстэрні час Васіль Стома згадваў пра абрады й звычаі Дзісеншчыны, складаў слоўнічак тамтэйшага дыялекту, а таксама пісаў успаміны. Асноўны зьмест апошніх складае аповед пра дзяцінства й юнацтва, што прайшлі ў Лужках, а дакладней пра само мястэчка, вуліцы, будынкі, насельніцтва. Каларытныя характары звычайных жыхароў, з гумарам пададзеныя падзеі штодзённага жыцця.

Прадстаўленыя Стомам Лужкі — мястэчка, дзе нарадзіўся стваральнік іўрыту Эліэзэр Бен-Егуда. Сярод згаданых ва ўспамінах ёсць а. Язэп Гэрмановіч, вядомы доктар Усевалад Шыран, святар Іван Кушнер, жонка Станіслава Булак-Балаховіча.

Выдадзеныя ўспаміны маюць як аўтарскія, гэтак і рэдакцыйныя каментары, піша «Наша Ніва». Акрамя таго, у кнізе змешчаныя невялікія згадкі пра аўтара, запісаныя ў часе інтэрвію з беларускімі родзічамі Васіля Стомы. Дадаткам — здымкі з сямейнага архіву, а таксама выявы сучаснага выгляду Лужкаў, тых будынкаў, пра якія ідзе аповед.

Больш падрабязную інфармацыю пра перавыданне глядзіце тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео