BE RU EN
rss facebook twitter

Логвінаву далі адтэрміноўку на два месяцы

17.03.2015
Логвінаву далі адтэрміноўку на два месяцы
Эканамічны суд Мінску дазволіў Ігару Логвінаву выплаціць штраф у растэрміноўку цягам двух месяцаў.

«Мы падавалі хадайніцтва аб адтэрміноўцы штрафу. Нам далі растэрміноўку на два месяцы роўнымі часткамі. Нам проста далі час дазбіраць гэтыя грошы. Мы амаль што ўсю патрэбную суму сабралі, не хапае некалькі тысячаў. Зараз прыедзем у Мінск і будзем разбірацца. Але ў нас няма іншага выйсця, бо калі не разлічымся, у нас усё забяруць», — паведаміў выдавец Ігар Логвінаў карэспандэнту «Радыё Свабода».

То бок, казаць пра нейкія паслабленні з боку ўладаў не даводзіцца, адзначыў выдавец.

Эканамічны суд Мінску 9 студзеня 2015 года пастанавіў, што за гандаль без ліцэнзіі «Кнігарня Логвінаў» павінна заплаціць штраф і вярнуць «незаконны прыбытак». Агулам гэта 967 мільёнаў рублёў. У 2014 годзе кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.

Да збору сродкаў для пагашэння запазычанасці далучылася грамадскасць у Беларусі і за мяжой.

Да прыкладу, творчая супольнасць Беларусі і Польшчы запусціла інтэрнэт-аўкцыён auction.savelohvinau.club у падтрымку выдавецтва «Логвінаў», на якім свае працы выставілі многія беларускія мастакі. Сродкі, атрыманыя ад продажу лотаў, пералічваліся непасрэдна на дабрачынны рахунак прадпрыемства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео