BE RU EN
rss facebook twitter

Ашмянскія мытнікі затрымалі кнігі пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

16.03.2015
Ашмянскія мытнікі затрымалі кнігі пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі
На памежным пераходзе “Каменны Лог” мытнікі затрымалі Агляд-хроніку "Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе" і яе англійскі варыянт.

Некалькі дзесяткаў асобнікаў  Агляда-хронікі ў сваім аўтамабілі праз беларускую мяжу перавозіў смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў.

Старэйшым інспектарам Ашмянскай мытні Шумскім быў складзены Акт мытнага дагляду аўтамабіля і Акт адбору проб і ўзораў тавараў для асабістага карыстання, якія перамяшчаліся з Літвы ў Беларусь. 47 асобнікаў выданняў хутчэй за ўсё будуць накіраваныя на экспертызу, якая павінна ўстанавіць, ці можна ўвозіць у Беларусь гэтыя кнігі, паведамляе сайт spring96.org.

Падобная сітуацыя адбылася на пачатку ліпеня 2013 года, калі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага "Асьвечаныя Беларушчынай" былі вынятыя ў Таццяны Рэвяка беларускімі мытнікамі на памежным пераходзе Каменны Лог падчас перавозу ў Беларусь і накіраваныя на экспертызу на прадмет утрымання экстрэмісцкіх матэрыялаў.  Пасля дзвюх “экспертызаў” выдання мытнікі запатрабавалі ад Таццяны Рэвяка рээкспартаваць 40 асобнікаў, забраныя ў яе на беларуска-літоўскай мяжы, на тэрыторыю Літвы, дзе была выдадзеная кніга. Суддзя Таццяна Емельяновіч прызнала экспертызы па кнізе непрымальнымі, але прыняла іх да ўвагі як меркаванне спецыялістаў ды забараніла ўвоз кнігі ў Беларусь.

“Беларусь па волі ўладаў застаецца краінай, зачыненай для незалежнага слова, закупоранай ад непадкантрольнай думкі праваабаронцаў. Затрымліваюцца кнігі, у якіх напісаная непрыемная для тых, хто кіруе краінай, праўда. Ва ўладаў не хапае смеласці паглядзець праўдзе ў вочы. Калі я сядзеў у калоніі, мне таксама не ўсе кнігі дазвалялі перадаваць з волі. Зачыненая і несвабодная краіна падобная на турму”, - адзначыў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Штогадовую Агляд-хроніку “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе” выдае Праваабарончы цэнтр “Вясна” на падставе аглядаў з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео