BE RU EN
rss facebook twitter

Расійскі рэсурс "Спутник и погром": Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Беларусі незаконна

15.03.2015
Расійскі рэсурс "Спутник и погром": Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Беларусі незаконна
Плакат ресурса "Спутник и погром"
Кірыл Авяр’янаў-Мінскі апублікаваў чарговы антыбеларускі артыкул з прэтэнзіяй на гістарычнае даследаванне.

Нацыяналістычны расійскі рэсурс «Спутник и погром» апублікаваў рэзкі артыкул, у якім, па сутнасці, ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць цяперашняй беларускай дзяржавы, перадае Радыё Свабода.

Кірыл Авяр’янаў-Мінскі апублікаваў чарговы антыбеларускі артыкул з прэтэнзіяй на гістарычнае даследаванне. Гэтым разам ён заявіў, што беларуская дзяржава — гэта штучнае фармаванне, сабранае са спрадвечна рускіх зямель.

«Усе ведаюць, што ў 1954 годзе Крым незаконна перадалі са складу Расейскай СФСР ў склад Украінскай ССР, многія чулі, што ў 1918 годзе да Савецкай Украіны далучылі тэрыторыю Данецка-Крыварожскай Савецкай Рэспублікі, аднак мала каму вядома, што ў 1920-х гадах у склад Беларускай ССР сілком загналі Віцебшчыну, Магілёўшчыну і Гомельшчыну, якія раней належалі РСФСР. Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Савецкай Беларусі як мех бульбы», — піша аўтар.

І прыводзіць карту земляў, якія Беларусь, на яго думку, атрымала незаслужана, «як мех бульбы».

Сутнасць публікацыі зводзіцца да таго, што беларусаў ніколі не было ва ўсходняй частцы краіны, а калі і былі нейкія беларусы, то яны даўно страцілі сваю беларускую ідэнтычнасьць: мову і культуру.

Аўтар падводзіць ідэалягічную базу да таго, што неабходна перагледзець сучасныя межы. Падобным чынам пачыналася вайна Расеі супраць Украіны год таму.

«У апошні час улады экс-БССР старанна раскручваюць махавік «беларусізацыі», ва ўпор ня бачачы, да чаго падобная палітыка прывяла экс-УССР. Мабыць, прэзідэнт Лукашэнка разлічвае на тое, што сёння ў Крамлі сядзяць дакладна такія ж савецкія многанацыяналы, як у 20-х гадах мінулага стагодздзя. Такі разлік, безумоўна, не пазбаўлены разумных падставаў. Але ня ўсё так адназначна», — піша аўтар.

Ён таксама публікуе мапу таго, як «несправядліва» ўзбуйнялі Беларусь.

Таксама ў артыкуле сцвярджаецца, што «ў бліжэйшы час у Расіі будзе прыняты закон аб неправамернасці перадачы Крыма Савецкай Украіне ў 1954 годзе».

Зыходзячы з гэтага паўстане пытанне і ўсходніх зямель Беларусі, бо «заходнія губерні РСФСР былі перададзеныя Савецкай Беларусі ні кроплі не больш правамерна».

«Калі тав. Лукашэнка будзе ўпарціцца ў самастойнай «ерасі», нельга выключаць з'яўлення народных рэспублік на ўсходзе (а потым, магчыма, і на захадзе) сённяшняй РБ з наступным прызнаннем незаконнасці бальшавіцкіх падарункаў, зробленых БССР у 1924 і 1926 гадах», — паведамляе аўтар у артыкуле.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео