BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхарка Гродна пра пагаршэнне жыцця: Косткі варым, якія сабакам купляюць, - наварым булён і ядзім

14.03.2015
Жыхарка Гродна пра пагаршэнне жыцця: Косткі варым, якія сабакам купляюць, - наварым булён і ядзім
Апытанне ў Гродна выявіла сумныя факты: заробкі ў людзей абрынуліся настолькі, што няма грошай на мяса.

Як змяніліся даходы вашай сям’і з пачатку году — выраслі ці знізіліся? З чым вы гэта звязваеце? Апытанне ў Гродна зладзіла "Радыё Свабода".

Першы мужчына: «Заробкі засталіся ранейшымі, але ўсё ж даражэе, а заробкі стаяць на месцы. У мяне? У эквіваленце — тысячу даляраў. Але ў мяне сваё прадпрыемства, я аказваю транспартныя паслугі, можа быць, таму крыху вышэй, але палову забірае машына, адпаведна і заробак пяць-сем мільёнаў самае большае».

Першая жанчына: «Панізіліся. Ня ведаю, што далей будзе. Украіна бушуе, то, можа, вайна будзе. Буяніць, можа да нас прыляціць, чорт яго знае. Якое там мяса? Малако, тварог!»

Другая жанчына: «І ў мяне панізіліся. Косткі варым, якія сабакам купляюць, — наварым булён і ядзім».

Трэцяя жанчына: «Ну, пенсія ж не падвысілася, два мільёны дзьвесце тысяч, маленькая. Дзеці ёсць, заробкі ў іх па тры мільёны пяцьсот тысяч, гэта малыя заробкі».

Чацвёртая жанчына: «Я з Астравецкага раёну. Мы атрымліваем толькі мільён васямсот, вось усе нашы даходы за месяц. У СПК працуем, нічога не змянілася».

Пятая жанчына: «Вы выбачайце, канечне, я з Расеі прыехала, я сама з Горадні, нарадзілася тут, але цяпер з Расеі прыехала. З нагоды даходаў тут нічога не магу сказаць. А ў Расеі заробкі на адным месцы стаяць, але ў нас крызіс, усім вядома. У мяне ў далярах будзе да тысячы, я працую ў «Ростэлекаме».

Шостая жанчына: «Ну канечне панізіліся, працэнтаў на дваццаць. Дзяржаўная ўстанова: гаргаз і падобныя, у іх плаціць няма чым, то ў месяц даюць па пяць-дзесяць дзён за свой кошт».

Сёмая жанчына: «Панізіліся, працэнтаў на пяць, але ўсё роўна заўважна. Пенсію абяцалі падвысіць да двух мільёнаў пяцісот тысяч, але нават не падвысілі да двух трохсот, як гэта разумець?»

Восьмая жанчына: «Даходы нібы падвысіліся, але й цэны ў краме таксама, таму на тым жа ўзроўні засталіся даходы. Не, рэальна не дабавілі, проста праца стала крышку лепшай, больш аплатнай, я памяняла месца працы на сваім прадпрыемстве, у «Малочным свеце», мы працуем «на поўны рост», у нас няма праблемаў з працай».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео