BE RU EN
rss facebook twitter

Вячаслаў Сіўчык: Трыбунал над сталінізмам якраз актуалізаваны падзеямі ва Ўкраіне

11.03.2015
Вячаслаў Сіўчык: Трыбунал над сталінізмам якраз актуалізаваны падзеямі ва Ўкраіне
У Мінску пачаў работу грамадскі трыбунал па раследаванні злачынстваў сталінізму.

“Злачынствы сталінізму не маюць тэрміна даўніны”, – кажа старшыня руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык. У Мінску пачаў работу грамадскі трыбунал па раследаванні злачынстваў сталінізму, і ўжо прайшло яго першае пасяджэнне.

Трыбунал быў утвораны ў студзені 2015 года з ліку прадстаўнікоў міжнароднага таварыства “Мемарыял”, ініцыятывы «За ўратаванне Курапат», руху «Разам», ГА «Курапаты», незарэгістраванага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій” і іншых. Мэта трыбунала – прымусіць людзей задумацца пра злачынствы савецкай улады падчас масавых рэпрэсій, абнародаваць імёны злачынцаў і іх ахвяраў.

Пасяджэнні грамадскага трыбунала будуць праходзіць да 29 кастрычніка – Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У гэты дзень прадстаўнікі ініцыятывы падвядуць вынікі сваёй працы.

Вячаслаў Сіўчык заявіў «Радыё Рацыя»:

- Наш рух, безумоўна, будзе падтрымліваць дзейнасць грамадскага трыбунала, таму што мы бачым, што сёння генезіс уладаў вельмі цесна звязаны з гісторыяй жудаснай сістэмы ЧК, ГПУ, КДБ. Мы цудоўна разумеем, што без належнай ацэнкі злачынстваў камуністаў ніколі ў Беларусі не будзе нармальнай будучыні. Каб мець будучыню – трэба помніць гісторыю і яе ўрокі. А злачынствы сталінізму тэрміна даўніны не маюць. Рух шмат праводзіць акцый з гэтай нагоды і цяпер – у першую чаргу па ўшанаванні памяці ахвяраў карных рэжымаў.

- Думаеце, для простых беларусаў гэтая тэма будзе актуальная?

- У святле таго, што зараз адбываецца на усходзе Украіны, яна – абсалютна актуальная. На жаль, мы маем усе падставы казаць пра расейскую агрэсію і аднаўленне той страшнай сістэмы, якая была пры Сталіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео