BE RU EN
rss facebook twitter

Белыя буслы вяртаюцца ў Беларусь

11.03.2015
Белыя буслы вяртаюцца ў Беларусь
Зарэгістравана першая птушка пад Валожынам.

Першую рэгістрацыю бусла на сайце www.springalive.net ў межах кампаніі “Жывая вясна” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” атрымала ад Сяргея Кагала, які заўважыў адну птушку ў Валожынскім раёне ў вёсцы Малая люцінка.

- Буслы – адны з самых дальніх нашых мігрантаў. Яны далятаюць нават у Паўднёвую Афрыку, пры гэтым шлях можа дасягаць 9,5 тыс. км! Звычайна птушкі ляцяць не над адкрытым морам, а праз пралівы. І на сваім шляху да месцаў зімоўкі ім патрэбна яшчэ пераляцець самую вялікую пустыню свету - Сахару. Астатнія птушкі “Жывой вясны” – вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля, шчурка-пчалаедка – таксама дальнія мігранты, але яны вяртаюца ў Беларусь крыху пазней. Наступнай пасля бусла чакаем вясковую ластаўку, – распавядае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Сямён Левы.

Для ўсіх аматараў птушак і прыроды ўвесну АПБ ладзіць міжнародную кампанію “Жывая Вясна”. Вы можаце прыняць у ёй ўдзел і запрасіць сваіх родных і сяброў. Пасланкамі вясны абраны 5 птушак – белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), звычайная зязюля (кукушка обыкновенная), чорны свіргуль (черный стриж) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка).

Удзельнічаць у кампаніі проста і прыемна, зазначае прэс-служба АПБ. Калі Вы ўпершыню ў гэтым годзе ўбачылі белага бусла, вясковую ластаўку, звычайную зязюлю, чорнага свіргуля або шчурку-пчалаедку – запомніце колькасць птушак, месца назірання, і занясіце дадзеныя сваіх назіранняў адным з прапанаваных спосабаў:

- на сайт кампаніі www.springalive.net пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ";

- СМС на кароткі нумар 0841 (абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!

- адпішыцеся ў адпаведных старонках у сацыяльныз сетках ( Укантакце  ці Фэйсбуку).

У 2014 годзе Беларусь заняла 4-е месца з болей чым 50 краін-удзельніц кампаніі.

Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?

Вярнуліся палявыя жаўрукі (полевые жаворонки), кнігаўкі (чибисы) і шпакі (скворцы обыкновенные), шмат відаў вадаплаўных птушак. Таксама адзначаны дрозд-спявун (певчий дрозд), стрынатка-чаротаўка (овсянка тростниковая), лясная завірушка (завирушка лесная), вялікі голуб (вяхирь) і некаторыя іншыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео