BE RU EN
rss facebook twitter

У Чэхіі адбылася прэзентацыя італьянскага фільма пра Беларусь як "Паўночную Карэю Еўропы"

06.03.2015
У Чэхіі адбылася прэзентацыя італьянскага фільма пра Беларусь як "Паўночную Карэю Еўропы"
Стужка "Made in BY" прэзентавана ў Празе ў межах найбуйнейшыга фэстываля дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека "Адзін свет".

На найбуйнейшым фестывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека "Адзін свет" прэзентавалі дакументальную стужку пра Беларусь, паведамляе "Радыё Свабода"

Фільм зняў італьянскі рэжысэр Луіджы Мілардзі. Ён распавёў, што Беларусь яго зацікавіла перадусім "савецкім мінулым і атмасферай яшчэ з часоў так званай перабудовы". А таксама тым, што ў Беларусі нашмат менш вядомых еўрапейскіх і сусветных брэндаў. Яшчэ адна прычына – гэта палітычная сітуацыя ў краіне. Паводле Мілардзі, ён "ніколі ня жыў у краіне, дзе ёсць дыктатура", а таму яму было цікава даведацца, як выглядае жыццё ў Беларусі. 

Нагадаем, што анатацыі да фільма Беларусь называецца "апошняй дыктатурай Еўропы" і "Паўночнай Карэяй Еўропы".

Здымачная група і сам рэжысёр наведалі Беларусь некалькі разоў. Агулам яны пражылі ў краіне каля двух месяцаў. Італьянцы запісалі шэраг інтэрв'ю з музыкамі, журналістамі, акторамі, мастакамі, праваабаронцамі, сярод іх – Зміцер Вайцюшкевіч, Яўген Карняг, Валянцін Стэфановіч ды іншыя. Фільм апавядае пра незалежную культуру, а таксама пра ўмовы і абмежаванні, у якіх яна існуе. 

Госцем прэм'ернага паказу ў Празе быў беларускі сучасны мастак Міхаіл Гулін, які таксама стаў героем фільму. У дакументальным кіно апісваецца выпадак з перформансам, пасля якога Гуліна затрымалі, судзілі, а пасля звольнілі з працы.

Афіцыйна Гуліна абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі праз тое, што ён зладзіў творчую акцыю "Персанальны манумент". Мастак разам з валанцёрамі насіў па горадзе жоўтыя і ружовыя геаметрычныя фігуры, усталёўваў іх на плошчах і фатаграфаваў. Выснова, якую робяць у фільме яго героі, такая: "Незалежнае мастацтва ў Беларусі выклікае страх ва ўладаў, бо яны яго не разумеюць, а геаметрычныя фігуры - таксама пад забаронай".

"Я хацеў паглядзець, ці можа просты грамадзянін, індывідуум, па сваім жаданні ўдзельнічаць у змене аблічча гораду. Я хадзіў са сваімі аб'ектамі, усталёўваў іх у розных месцах гораду і глядзеў на рэакцыю людзей, фіксаваў свой манумент, зьмяняў аблічча гораду. Але высветлілася, што я яшчэ пратэставаў горад на прадмет свабоды-несвабоды і магчымасці выказацца", – распавёў Міхаіл Гулін пра свой перформанс, за які быў затрыманы ў Менску. 

Другім госцем падчас прэм'ернага паказу ў Празе быў журналіст "Радыё Свабода" Франак Вячорка. З ім італьянцы сустрэліся падчас свайго апошняга прыезду перад Чэмпіянатам сьвету па хакеі, які праходзіў увесну 2014 году. Акурат тады журналіста шукала міліцыя, каб прэвэнтыўна затрымаць – гэтая гісторыя таксама ўвайшла ў дакументальны фільм.

Вячорка, адказваючы на пытанні пасьля паказу фільму, адзначыў:

"Калі б у нас была свабода, мы маглі б выбіраць, якая культура нам бліжэйшая. У Беларусі культура дзеліцца ў залежнасці ад палітычынай прыналежнасці: афіцыёзная і незалежная. Трэба, каб кожны чалавек меў магчымасць выбіраць тое, што яму бліжэйшае. Каб быў выбар - акрамя беларускай афіцыйнай і нізкапробнай расейскай".

Наступны паказ фільму адбудзецца ў Празе 10 сакавіка. Апроч таго, дакументальную стужку прэзентуюць у іншых чэшскіх гарадах і школах. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео