BE RU EN
rss facebook twitter

Журналісту Дэвіду Кроўфарду адмовілі ў беларускай візе

26.02.2015
Журналісту Дэвіду Кроўфарду адмовілі ў беларускай візе
З-за гэтага сустрэча ў межах “Прэс-клуба Беларусь” 27 лютага зменіць фармат на вэбінар.

Карэспандэнт The Wall Street Journal Europe Дэвід Кроўфард збіраўся прыехаць у Беларусь, каб распавесці пра працу арганізацыі журналісцкіх расследаванняў  CORRECT!V, якая месціцца ў Берліне і займалася тэмай крушэння малазійскага авіялайнеру на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе.

У сераду арганізатары сустрэчы паведамілі, што ў самы апошні момант беларускія ўлады адмовілі журналісту ў выдачы ўязной візы.

– Як вядома, беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ніколі не тлумачаць прычынаў адмовы ў выдачы візы таму ці іншаму замежнаму грамадзяніну. Мы асабіста сутыкнуліся з такім упершыню і вельмі спадзяемся, што гэты выпадак стане і апошнім. Бо на нашы сустрэчы прыходзяць прадстаўнікі і дзяржаўных, і недзяржаўных СМІ. Тут ёсць магчымасць сустракацца з цікавымі выступоўцамі, абмяркоўваць падзеі, падвышаць свой уласны прафесійны ўзровень. Вельмі спадзяемся, што такая магчымасць у беларускіх журналістаў будзе і далей, – распавяла прэс-службе БАЖ кіраўніца “Прэс-клуба Беларусь” Юлія Слуцкая.

– Што тычыцца сустрэчы з Дэвідам Кроўфардам у пятніцу, то яна не адмяняецца, а проста зменіць свой фармат на вэбінар. Вядомы журналіст-даследчык выйдзе на сувязь з прысутнымі і абяцае падзяліцца абсалютна ўсім запланаваным матэрыялам і тэхналогіямі. У суботу, 28 лютага, у нас планаваўся і майстар-клас з Дэвідам. Ён, на жаль, адмяняецца. Але ўсіх, хто запісаўся на майстар-клас, мы запрашаем да ўдзелу ў не менш цікавым вэбінары ў пятніцу, 27 лютага, – дадала Юлія Слуцкая.

Сустрэча адбудзецца а 15- гадзіне ў Галерэі TUT.BY па адрасе: пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх. Для ўдзелу ў ёй неабходна зарэгістравацца.

Весці сустрэчу запрошаная вядомая ўкраінская журналістка і блогерка Крысціна Бердынскіх, якая працуе ў часопісе “Новое время” і вядзе праграму “Громадское на русском” на аднайменным тэлеканале.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео