BE RU EN
rss facebook twitter

Ананімайзеры і Tor па-ранейшаму працуюць у Беларусі

26.02.2015
Ананімайзеры і Tor па-ранейшаму працуюць у Беларусі
А сайты, доступ да якіх абмежавала Мінінфармацыі, перасталі адчыняцца.

У Беларусі 26 лютага пачаў дзейнічаць дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў. "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт" прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.

Абмежаванне доступу да сайтаў прадугледжвае новы закон аб СМІ, які прынялі яшчэ у канцы 2014 года. Што новага ў законе “Аб СМІ”

Але ў законе не была прапісана працэдура блакіроўкі. Новая пастанова ўдакладніла, якім чынам будуць закрываць доступ да сайтаў, паведамляе Еўрарадыё.

Таксама ў пастанове прапісана, што можа быць абмежаваны доступ да проксі-сервараў і Tor, якія дазваляюць абыходзіць забароны. Шмат хто паспяшаўся паведаміць, што іх ужо закрылі. Але ранкам, 26 лютага, Tor-браўзер, проксі-серверы і VPN па-ранейшаму дазвалялі наведваць сайты, доступ да якіх звычайным чынам абмежаваны ў Беларусі паводле рашэння Мінінфармацыі. Але эксперты кажуць, што пры неабходнасці заблакаваць Tor і проксі-серверы можна лёгка.

Напрыклад, “смеецевыя” старонкі yahooeu.by і yah.by, якія яшчэ 25 лютага былі даступныя ў Беларусі, ад сёння адкрываюцца толькі праз Tor-браўзер, проксі-серверы і VPN.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео