BE RU EN
rss facebook twitter

Польскія і літоўскія гандлёвыя сеткі плануюць працаваць ў Беларусі

25.02.2015
Польскія і літоўскія гандлёвыя сеткі плануюць працаваць ў Беларусі
У сувязі са зніжэннем патоку беларускіх пакупнікоў польскія і літоўскія гандлёвыя сеткі разглядаюць магчымасці працы ў Беларусі.

Па словах дырэктара брокерскага падраздзялення кампаніі Colliers International у Беларусі Андрэя Алёшкіна, такія магчымасці разглядае буйны рытэйлер з краін Балтыі кампанія Apranga, якая валодае 70% вядомага гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Акраполіс" у Вільнюсе. "Яны прыглядаюцца, разумеючы, што губляюць патокі", — сказаў эксперт. 

Алёшкін адзначыў, што і буйныя польскія кампаніі LPP group і Mohito "даўно зразумелі, што павінны тут прысутнічаць". "Яны выбралі шэраг праектаў і разглядаюць варыянт або выдачы франшызы, або працы самастойна", — сказаў эксперт.

На яго думку, "любы са спажыўцоў палічыць за лепшае хадзіць у магазіны ў Мінску, чым ехаць у Польшчу або Літву, траціць сродкі на візу і дарогу, калі тут будуць гэтыя брэнды". 

"Цяпер кожны год адбываецца насычэнне беларускага рынку вядомымі брэндамі. Мы вялі перамовы і з такім вядомым брэндам, як Zara. Калі б не сітуацыя ў Расіі, яны б у верасні гэтага года адкрыліся ў адным з нашых гандлёвых цэнтраў", — сказаў Алёшкін, паведамляе “Наша ніва”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео