BE RU EN
rss facebook twitter

Юры Рубцоў пачаў цяжбу за адмену прымусовай працы для асуджаных

24.02.2015
Юры Рубцоў пачаў цяжбу за адмену прымусовай працы для асуджаных
Палітвязень Юры Рубцоў праз раённы суд у Пружанах пачаў стратэгічную цяжбу за адмену Правіл унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу.

Правілы прадугледжваюць абавязковую працу для асуджаных па любому накіраванню адміністрацыі, а таксама ўдзельнічаць без аплаты ў працах па добраўпарадкаванні ўстановы. З прапановаю аб прызнанні такой працы неканстытуцыйнай актывіст таксама звярнуўся ў Канстутуцыйны Суд.

Нагадаем, цягам апошняга месяца адміністрацыя так званай “хіміі” вёскі Купліна што на Пружаншчыне, Берасцейскага рэгіёну дзе адбывае пакаранне палітычна асуджаны гомельскі актывіст Юры Рубцоў, двойчы аб’яўляла яму вымовы за адказ працаўладкавацца па накіраванню, а таксама адказ удзельнічаць у прымусовых працах па добраўпарадкаванню установы.

Падставаю для прыцянення да адказнасці асуджанага з’явіліся якраз Правілы унутранага распарадку, зацьверджаныя адпаведнай пастановаю Міністэрства унутраных спраў, паводле якіх “асуджаныя абавязаны працаваць па накіраванні адміністрацыі ўстановы, у якой яны адбываюць крымінальныя пакаранні, а таксама ўдзельнічаць без аплаты працы ў працах па добраўпарадкаванні будынкаў і тэрыторыі ўстановы ў непрацоўны час працягласцю да 4-х гадзін у тыдзень”.

“Мне прапанавалі працу кіроўцам у бальніцы за два мільёны ў месяц. Пасля адмовы аб’явілі вымову. Як гэта можна назваць, акрамя прымусовай працы, якая забаронена Канстутуцыяй? Тое ж тычыцца і адмовы прымусова працаваць па добраўпарадкаванню інтэрнату і навакольнай тэрыторыі. У прысудзе аб маім крымінальным пакаранні ні слова няма аб прымусовай ці абавязковай працы”, - паведаміў Юры Рубцоў праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Гомельскі актывіст таксама лічыць, што парушэнне з боку адміністрацыі яго канстытуцыйных правоў пацягнула за сабою і парушэнне міжнародных дамоваў, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь:

“Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму абарону ад прымусу да прымусовай або абавязковай працы. Канвенцыя Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) №29 пад прымусовай працай прызнае любую працу, выкананне якой патрабуюць ад чалавека пад пагрозай пакарання і якую асоба не ажыццяўляе добраахвотна”, - напісаў у скарзе суду палітвязень.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае Юрыю Рубцову складаць неабходныя скаргі заяўважае, што пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны гэта будзе першая скарга з Беларусі ў Камітэт ААН па правах чалавека па артыкулу №8 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім кожнаму гарантуецца абарона ад прымусовай або абавязковай працы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео