BE RU EN
rss facebook twitter

Улады не спыняюць пераслед журналістаў за працу без акрэдытацыі

24.02.2015
Улады не спыняюць пераслед журналістаў за працу без акрэдытацыі
У дачыненні да сябры ГА “БАЖ” Тамары Шчапёткінай завялі новую адміністрацыйную справу за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ.

23 лютага журналістка наведала аддзяленне міліцыі, дзе ўчастковы Сяргей Несцяровіч паведаміў Шчапёткінай пра справу, заведзеную па арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Журналістку абвінавачваюць у падрыхтоўцы інтэрв’ю з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Мілітовічам для “Беларускага Радыё Рацыя”. Паводле матэрыялаў справы, Тамара Шчапёткіна нібыта 8 студзеня 2015 года правяла з міліцыянтам гутарку, якая пазней з’явілася на сайце радыё.

– Ніякага інтэрв’ю з названым міліцыянтам я не рабіла, хоць сапраўды была ў гэты дзень у Брэсце. Я прысутнічала на судовым працэсе па гучнай справе пра нібыта напад на супрацоўнікаў ДАІ, – распавяла прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Тамара Шчапёткіна.

Справу журналісткі будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Брэста 27 лютага аб 11-й гадзіне.

Нагадаем, што 17 снежня мінулага года Тамару Шчапёткіну ўжо пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў па тым жа артыкуле.

Наогул на працягу 2014 года міліцыя ўзбуджала як мінімум 14 спраў у дачыненні да журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, звінавачваючы іх у парушэнні арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Агульная сума штрафаў, спагнаных судамі з журналістаў па гэтым артыкуле ў 2014 годзе, склала больш за 52 млн рублёў.

У 2015 годзе таксама ўжо адбыўся адзін суд над журналісткай Алінай Літвінчук. Яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь па справе, заведзенай у 2014 годзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео