BE RU EN
rss facebook twitter

Паўтысячы жыхароў выселяць з цэнтра сталіцы праз будоўлю "Мінск-Міра"

23.02.2015
Паўтысячы жыхароў выселяць з цэнтра сталіцы праз будоўлю "Мінск-Міра"
probusiness.by
70 жылых дамоў хочуць знесці ўлады каля аэрапорта "Мінск-1" дзеля таго, каб сербскі інвестар пабудаваў там гандлёва-забаўляльны комплекс.

Зносіць жылыя дамы на месцы будаўніцтва комплекса “Мінск-Мір” улады сталіцы хочуць пачаць ужо ў гэтым годзе. За год мінскае кіраўніцтва хоча знесці 70 дамоў, дзе жыве паўтысячы чалавек. Пра гэта паведамілі ўкамітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама ў адказ на запыт "Еўрарадыё".

Куды ж адселяць людзей, улады горада не паведамляюць. У камітэце адзначаюць толькі, што людзей са знесеных дамоў пакінуць у межах Мінска.

Камітэт будаўніцтва і інвестыцый: “Уладальнікі кватэр і дамоў, якія належаць зносу, будуць забяспечаны жыллём з наяўнага камунальнага фонду жылых памяшканняў на тэрыторыі Мінска”.

Будаваць “Мінск-Мір” збіраюцца сербскія інвестары “Дана-Астра”. Кошт праекта 3,5 мільярда долараў. Першапачаткова, чыноўнікі паведамлялі, што з раёна аэрапорта “Мінск-1” могуць адсяліць да 15, 5 тысячы чалавек.

Пад забудову трапляе плошча ў межах вуліц Вірская, Кіжаватава, Аэрадромная, Брылеўская, 3-е гарадское кальцо (карта).  Забудоўшчыкі таксама мусяць узвесці школу на 920 месцаў і дзіцячы садок на 230 месцаў, што вынікае з Указа прэзідэнта, які падпісаны летась у верасні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео