BE RU EN
rss facebook twitter

Штода: На Акрэсціна рыхтавалі камеры для грузаперавозчыкаў

19.02.2015
Штода: На Акрэсціна рыхтавалі камеры для грузаперавозчыкаў
Улады не выключалі, што акцыя каля Дома ўраду можа адбыцца.

Грузаперавозчык Сяргей Штода, які ўчора выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, 19 лютага правёў у Мінску прэс-канферэнцыю.

Еўрарадыё нагадвае, што грузаперавозчыкі ад імя якіх выступаў Штода, патрабавалі частковай амністыі па штрафах у сістэме BelToll. Паводле іх слоў, яны атрымалі вялізныя штрафы — дзясяткі тысяч еўра. У цэнтры Мінска рыхтавалася акцыя пратэсту, грузаперавозчыкі збіраліся запісаць каля Дома ўраду зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак напярэдадні акцыі Сяргей Штода пайшоў на прызначаную сустрэчу з першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім і апынуўся за кратамі. Бізнэсоўца затрымалі і абвінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы", асудзілі на 15 сутак. Акцыя ж грузаперавозчыкаў не адбылася.

Штода распавёў, што ён прыйшоў на прыём, але яму паведамілі, што чыноўнік "тэрмінова паляцеў у Маскву". Таму сустрэча не адбылася. Грузаперавозчык выйшаў з будынка і пайшоў у бок чыгуначнага вакзала. Праз 100 метраў яго затрымалі АМАПаўцы.

Штоду завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, а пасля — ў суд. Абвінавачанне — "лаянка матам у грамадскім месцы". Суддзя доўга не пачынаў працэс. Па словах Сяргея Штоды, АМАПаўцы яму распавялі, што "загад на затрыманне даў КДБ". У такой сітуацыі ён вырашыў прызнаць сваю віну ў спадзяванні атрымаць толькі штраф. Аднак атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па словах Штоды, акцыя грузаперавозчыкаў не адбылася, паколькі была дамоўленасць, што ён усіх абтэлефануе і дасць сігнал. Паколькі ён быў затрыманы, то патэлефанаваць не мог і на акцыю ніхто не прыехаў. Цяпер грузаперавозчык лічыць, што гэта і добра, паколькі на Акрэсціна былі падрыхтаваныя для затрыманых аж два паверхі. "Туды можна было змясціць 500 чалавек", — кажа Сяргей Штода.

Ён не стаў агучваць свае бліжэйшыя планы. Толькі сказаў, што цяпер не будзе дзейнічаць так адкрыта, як раней, будзе больш асцярожным. У той жа час ён адзначыў, што яму "няма што губляць" — рахунак яго фірмы арыштаваны. Як вядома, з яе хочуць спагнаць штраф — 10 тысяч еўра.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео