BE RU EN
rss facebook twitter

Недзяржаўную газету “Борисовские новости” цягнуць у суд

18.02.2015
Недзяржаўную газету “Борисовские новости” цягнуць у суд
З пазовам да газеты “Борисовские новости” аб абароне дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды ў суд Барысаўскага раёна звярнулася ўчастковая медсястра гарадской паліклінікі.

Падставай для звароту ў суд стаў артыкул “Кто виноват в смерти пациента 2-ой поликлиники?”, надрукаваны 24 снежня 2014 г. На думку пазоўніцы, ён утрымлівае не адпаведныя рэчаіснасці і ганебныя для яе дзелавой рэпутацыі звесткі.

У згаданым артыкуле быў апублікаваны ліст чытачкі “БН”, якая распавядала пра нядбайнае абыходжанне медработніцы з яе мужам пры аказанні яму дапамогі на даму, паведамляе прэс-служба БАЖ. Смерць мужа, якая наступіла пасля візіту мэдсястры, чытачка палічыла наступствам несумленнага выканання абавязкаў працаўніцай паліклінікі. У гэтым жа артыкуле была апублікаваная вытрымка з пісьмовага адказу галоўнага ўрача Барысаўскага цэнтральнага раённага шпіталю на зварот пацярпелай (жонкі памерлага). Кіраўнік медыцынскай установы паведамляў, што службовая праверка не знайшла пацвярджэння выкладзеных жанчынай фактаў.

Нягледзячы на прысутнасць меркаванняў абодвух бакоў канфлікту, супрацоўніца паліклінікі палічыла факт публікацыі артыкула распаўсюдам ілжывых і ганебных для яе звестак. Акрамя рэдакцыі “БН”, адказчыцай выступае аўтарка ліста ў рэдакцыю.

Пазоўніца патрабуе прызнаць некаторыя звесткі з артыкула несапраўднымі і зневажальнымі для яе дзелавой рэпутацыі, абавязаць газету надрукаваць абвяржэньне і спагнаць салідарна з адказчыкаў грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 50 млн рублёў, а таксама судовыя выдаткі.

Першае пасяджэнне па справе адбудзецца ў судзе Барысаўскага раёна 20 лютага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео