BE RU EN
rss facebook twitter

Фестываль “Басовішча” адбудзецца 17-18-га ліпеня ў Гарадку

18.02.2015
Фестываль “Басовішча” адбудзецца 17-18-га ліпеня ў Гарадку
Арганізатары ўжо зараз рыхтуюць праграму, а таксама праводзяць кансультацыі наконт візаў для беларусаў.

Галоўнае, што атрыманае фінансаванне на гэты традыцыйны фэст, які сёлета пройдзе ў 26-ы раз – расказвае старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў, якое займаецца арганізацыяй “Басовішча”, Ганна Пякарская ў гутарцы з "Радыё Рацыя".

- Дакладна вядома, што фестываль адбудзецца.

- Так, фестываль адбудзецца 17-18-га ліпеня, як заўсёды, у Гарадку. Калі нехта сочыць за нашымі навінамі, то ведае, што атрымалі мы ўжо фінансавую падтрымку і ад Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі і ад Маршалкоўскай управы. Маем штораз большыя шанцы на сапраўды вельмі добры фестываль.

- У мінулым годзе быў юбілейны фестываль – 25-ы, а 26-ы ўжо не юбілейны, але спадзяемся, што сюрпрызы ўсё ж будуць нас чакаць.

- Спрабуем упершыню зрабіць такую стрэфу, якая будзе называцца БАСмежжа, ад БАСу (Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў).

- А я думала, што ад “Бязмежжа”…

- І ад “Бязмежжа” таксама. Гэта будзе “Бязмежжа” на Басовішчы. Мы хочам, каб усе людзі, якія ўдзельнічаюць у фестывалі – і музыкі, і журналісты і гледачы, маглі сустрэцца і пагаварыць. Плануем паказываць фільмы і відэа-кліпы.

- Гэта будзе трошкі па-за музычная частка?

- Пабачым. Каб падкрэсліць і захаваць вагу фестывалю для Гарадка, для Беласточчыны, плануем таксама зрабіць вялікі мастацкі праект, нешта накшталт графіці на адной з Гарадоцкіх сцен. Калі выйдзе, то гэта можна будзе пабачыць на Басовішчы.

- Ці будзе конкурсная праграма ў гэтым годзе?

- У гэтым годзе конкурс будзе. І вяртаемся да традыцыйнай конкурснай праграмы. Будзем прасіць гурты, каб дасылалі свае заяўкі журы, якое адбярэ самыя лепшыя гурты. А на фестывалю будзе галоўная частка конкурсу.

- Ці ёсць задумкі, каго бы хацелі запрасіць?

- Мы маем шмат добрых думак. Амаль усе гурты, з якімі мы гаварылі, згадзіліся на ўдзел у фестывалю. Чакаем інфармацыю пра больш грошай. Ад гэтага ўсё залежыць. А тады будзем даваць інфармацыю пра гурты.

- Складанае пытанне, але мушу задаць яго. Ці будзеце ў гэтым годзе рабіць візы?

- Імкнемся вырашыць гэтую праблему У гэтым годзе пачалі старацца раней. Ужо цяпер праводзім размовы з консульствам, амбасадамі, так што маем надзею, што ўсё будзе ў парадку, і што дастанем у канцы канцоў гэтыя візы.

Фестываль “Басовішча” ўжо чвэрць стагоддзя праходзіць ва ўрочышчы Барык, каля мясцовасці Гарадок, на Падляшшы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео