BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску пачынаецца Тыдзень беларускай кухні

16.02.2015
У Мінску пачынаецца Тыдзень беларускай кухні
У мерапрыемстве возьме ўдзел 31 рэстарацыя. Гасцям будуць прапаноўваць селядцовыя грэнкі, боршч па-віленскі, рыбу пад смятанным соусам і іншае.

З 16 па 22 лютага рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць селядцовыя грэнкі коштам 35 тысяч беларускіх рублёў, боршч па-віленскі (25 тысяч рублёў), рыбу пад смятанным соусам з прыпушчанай гароднінай (65 тысяч рублёў), свіны кумпяк ў слівовым соўсе з бульбяным пюрэ (85 тысяч рублёў) і кісель з журавін (15 тысяч рублёў), паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

У акцыі бяруць удзел: рэстараны "Васiлькi", "Мінск", "Праванс", "Гасціны двор", "Турыст",  "Губерня", кафэ "Імбір", Greenki, "Сыты тата", "Стары двор" ды іншыя.

Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў Мінску па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання беларускіх кухараў "Суполка кухараў".

Згодна з правіламі акцыі, ўсе яе ўдзельнікі павінны прытрымлівацца адзіных коштаў і рэцэптуры. Папярэднія Тыдні беларускай кухні прайшлі ў сталіцы ў верасні і снежні 2013 года, а таксама ў лютым-сакавіку, жніўні і лістападзе 2014-га.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео