BE RU EN
rss facebook twitter

Адміністрацыя Лукашэнкі лічыць, што выдача цел расстраляных можа пацягнуць негатыўныя эксцэсы

10.02.2015
Адміністрацыя Лукашэнкі лічыць, што выдача цел расстраляных можа пацягнуць негатыўныя эксцэсы
Такі змест адказу начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў АП Станіслава Букі маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова.

Яна спрабавала ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб змене заканадаўства, якое забараняе сваякам пахаваць целы растраляных. Аналагічную адмову Вольга Грунова атрымала і з апарату Савета Міністраў.

Нагадаем, Вольга Грунова звярнулася да прэзідэнта, у абедзьве палаты парламента, Вярхоўны суд і ўрад, каб ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неканстытуцыйнасці Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы расстраляных і паведамляць аб месцах іх пахавання.

“Усталяванае артыкулам 175 крымінальна-выканаўчага кодэкса абмежаванне абумоўлена неабходнасцю забеспячэння грамадскага парадку і абароны маральнасці, паколькі інфармацыя пра месца пахавання асуджанага можа ў тым ліку справакаваць негатыўные паводзіны з боку родных і блізкіх пацярпелых ад злачынства і іншых асоб, а таксама пацягнуць іншыя эксцэсы”, - лічаць у прэзідэнцкай адміністрацыі.

Адначасова жанчына атрымала адказ і з апарату Савета Міністраў.

“Інфармуем, што Прэзідыум Савета Міністраў прыняў рашэнне ад адмове ў задавальненні Вашай просьбы аб накіраванні ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы на адпаведнасць Канстытуцыі артыкула 175 крымінальна-выканаўчага кодэкса”, - паведаміла начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў апарата Савета Міністраў Л.І. Астроўская.

Трэба адзначыць, што раней па гэтым пытанні Вольга Грунова напрамую звярталася да старшыні Канстытуцыйнага Суду, адкуль яе накіравалі да упаўнаважаных суб’ектаў, так як грамадзяне ў нашай краіне не маюць права ініцыяваць пытанні адносна адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі.

Жанчына заяўляе, што практыка, якая склалася ў Беларусі вакол прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў і адмова паведаміць пра месца пахавання роднага сына прычыніла і працягвае прычыняць ёй душэўныя пакуты і псіхічны стрэс.

“Лічу, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы целаў расстраляных для пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сем'яў, паколькі нас наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут”, - падкрэсліла Вольга Грунова.

Маці Аляксандра Грунова разам з праваабаронцамі дамагаецца даведацца месца пахавання сына праз суды, якія таксама адмовілі распачаць справу па яе скарзе, паведамляе «Вясна». Пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны Вольга Грунова мае намер звярнуцца са скаргаю ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео