BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускамоўную гульню-квэст зладзяць у Мінску на Дзень святога Валянціна

09.02.2015
Беларускамоўную гульню-квэст зладзяць у Мінску на Дзень святога Валянціна
Удзел у рамантычным квесце змогуць узяць усе жадаючыя.

Беларусы, якія летась арганізавалі веласіпедную гульню «Слава Воршы ўжо ня горша» падрыхтавалі сюрпрыз на Дзень святога Валянціна. Усіх ахвотных запрашаюць прыняць удзел у рамантычным квэсце ад «Шукай.BY», піша «Наша Ніва».

Удзельнікі гульні мусяць разгадваць загадкі і прайсці маршрут па месцах Мінска, так ці інакш звязаных з каханнем і даведацца пра легенды, якія іх атачаюць. За час гульні можна будзе даведацца пра «закаханага лешага Пана, як Свіслач накарміла Менеска каменнымі пiрагамі, пра русалку ў рацэ і Цмока, што скрадае дзяўчын».

Гульня пачынаецца з таго, што ў месцы старту — на плошчы 8 сакавіка — трэба будзе зайсці на сайт shukaj.by, дзе будуць выкладвацца заданні. Кожнае разгаданае заданне набліжае ўдзельнікаў да фінішу.

Арганізатары паклапаціліся, каб гульня была сапраўды рамантычнай: пытанні для дзяўчын і хлопцаў будуць адрознівацца, таму, каб прайсці квэст, трэба прыходзіць парай ці шукаць палову на месцы.

Удзельнічаць у квэсце можа любы ахвотны, але на падарункі ад арганізатараў могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто загадзя зарэгіструецца на сайце «Шукай.BY».

Адзін з арганізатараў гульні Яраслаў Ліхачэўскі кажа, што гульня зойме каля 2-3 гадзін у прагулачным тэмпе. Мовы квэсту — беларуская і расійская.

«У наступных квэстах мы будзем выкарыстоўваць і англійскую. Вядома, мы будзем развіваць «Шукай.BY» і як камерцыйны праект, але гэта будзе «social business» (бізнэс, накіраваны на развіццё грамадства). Наша галоўная мэта — данесці да беларусаў і замежнікаў нашу гісторыю, нашы легенды. Мы бачым, што трэба рабіць нейкі беларускі нацыянальны прадукт», — патлумачыў Ліхачэўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео