BE RU EN
rss facebook twitter

Вялікі фестываль Роднай Мовы пройдзе ў Мінску 22 лютага

08.02.2015
Вялікі фестываль Роднай Мовы пройдзе ў Мінску 22 лютага
Пасля двух удалых фестываляў "Дзень вышыванкі", арганізатары запрашаюць на "Свята Роднай Мовы".

Фестываль 22 лютага пройдзе ў памяшканні бізнэс-клубу "Imaguru" (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, паведамляе Радыё "Свабода".

У гэтым годзе каманда "Арт Сядзібы" і культурніцкая пляцоўка "Беларуская Прастора" вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на "Свяце Роднай Мовы". 

- Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы. Гэта будзе сапраўдным святам, на якім галоўным героем будзе мова, мова ў дзеяннях, песнях, вершах, гульнях, падарунках, фільмах, на паштоўках і, зразумела, у сэрцах тых, хто прыйдзе на фестываль. Бо галоўная задача паказаць, што Беларусь пачынаецца з мовы і з тых людзей, якія ўжо зараз у штодзённым жыцьці даказваюць не толькі запатрабаванасць беларускай мовы, але і паспяховае выкарыстанне яе як у культурных праектах, так і ў бізнэсе. І такіх прыкладаў становіцца ўсё больш і больш!​ - распавядае адзін з арганізатараў свята Павал Белавус.

Каб свята атрымалася сапраўды народным, запамінальным і яскравым, арганізатары просяць дасылаць да 16 лютага свае прапановы і творчыя ідэі па напаўненні праграмы мерапрыемства на электронныя скрынкі [email protected] або [email protected].

Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00, праграма будзе складацца з пяці частак, якія паралельна будуць адбывацца ў некалькіх залях. 

Афіцыйны хэштэг свята - #нашамова. Яго ўжо зараз можна пазначаць у сацыяльных сетках разам з вашымі фотаздымкамі і паведамленнямі датычнымі беларускай мовы і "Свята Роднай Мовы".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео