BE RU EN
rss facebook twitter

Папа Францішак: Даць плескача дзіцяці можна, нельга яго зневажаць

08.02.2015
Папа Францішак: Даць плескача дзіцяці можна, нельга яго зневажаць
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папа Францішак падтрымаў бацькоў, якія б’юць сваіх дзяцей, пры ўмове, што яны не прыніжаюць годнасць дзіцяці.

Пантыфік выказаўся на гэтую тэму ў ходзе сваёй штотыднёвай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая на гэты раз была прысвечана ролі бацькоў у сям'і. Папа абмаляваў рысы добрага бацькі як чалавека, які здольны дараваць, але ў той жа час з цвёрдасцю падтрымлівае дысцыпліну, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ВВС.

Аднойчы я чуў, як бацька сямейства на сустрэчы з жанатымі парамі сказаў: "Мне часам даводзіцца даць плескача сваім дзяцям, але я ніколі не б'ю іх па твары, каб не прыніжаць іх", - сказаў папа Францішак. - Такі бацька ведае, што такое годнасць. Ён карае дзяцей, але робіць гэта справядліва, - дадаў папа.

Некаторыя з актывістаў, якія выступаюць у абарону правоў дзяцей, ставяць пад сумнеў гэтыя выказванні папы.

Заснавальнік брытанскай Нацыянальнай асацыяцыі ахвяр гвалту ў дзяцінстве Пітэр Сондерс, які з'яўляецца членам Ватыканскай камісіі па абароне дзяцей ад жорсткасці святароў, заявіў, што падыме пытанне пра выказванні папы падчас сустрэчы з ім.

Пазіцыя Каталіцкай царквы па пытанні аб цялесных пакараннях падвергнулася крытыцы ў мінулым годзе падчас абмеркавання з членамі камітэта ААН па правах чалавека ажыццяўлення канвенцыі ААН па правах дзяцей.

Тады кіраўнік дэлегацыі Ватыкана заявіў, што царква ні ў якім выпадку не выступае ў абарону цялесных пакаранняў і што рэкамендацыі дэлегацыі будуць прадстаўлены Францішку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео