BE RU EN
rss facebook twitter

Ваенны канфлікт вымусіў пераехаць у Беларусь 50 тысяч украінцаў

06.02.2015
Ваенны канфлікт вымусіў пераехаць у Беларусь 50 тысяч украінцаў
Толькі ў студзені 2015 году з рэгіёну баявых дзеянняў ва Ўкраіне ў Беларусь прыехалі 2,5 тысячы ўцекачоў.

По словах начальніка дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бягуна, усе тры цэнтры часовага пражываньня, якія працуюць у краіне, цяпер запоўненыя, у іх знаходзяцца пераважна ўкраінскія грамадзяне.

Пачынаючы з красавіка мінулага года, Беларусь сутыкнулася з сур’ёзнай праблемай прыезду ўцекачоў з Украіны — пераважна людзей, якія тлумачаць свой крок жаданнем выехаць з раёну баявых дзеянняў.

Па словах Бягуна, больш за 10 тысяч украінцаў скарысталіся прывілеямі, вызначанымі ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 420 для вымушаных перасяленцаў з Украіны. Частка атрымала дазвол на сталае месца жыхарства, частка — дазвол на працу, 600 чалавек з тых рэгіёнаў, дзе цяпер ідзе вайна, афіцыйна маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе, паведамляе “Свабода”.

Сярод тых, хто пераехаў з Украіны, дастаткова людзей, якія парушаюць правіла знаходжання 90 дзён у Беларусі без рэгістрацыі. Але з улікам спецыфікі сітуацыі ва Ўкраіне, з улікам таго, што гэтая дзяржава — бліжэйшая суседка Беларусі, беларускі МУС не лічыць іх нелегальнымі мігрантамі, разглядаючы толькі як парушальнікаў. Як правіла, іх не дэпартуюць і не выдвараюць з Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео