BE RU EN
rss facebook twitter

У Вільні абмеркавалі ініцыятыву аднаўлення Беларускага музея

21.01.2015
У Вільні абмеркавалі ініцыятыву аднаўлення Беларускага музея
У літоўскай сталіцы адбылася сустрэча мэра Вільнюса Артураса Зуокаса з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс.

На сустрэчы абмяркоўвалася ініцыятыва аднаўлення Беларускага музея, які дзейнічаў у Вільнюсе да 1945 года.

Беларускі музей у Вільні пад кіраўніцтвам літаратурнага гісторыка Антона Луцкевіча працаваў з 1921 года і быў значнай часткай культуры для беларускага народа. Падчас знішчэння савецкай акупацыяй усіх незалежных навуковых і культурных ініцыятываў, быў зачынены і ён. Зараз ў музея няма экспазіцыйных памяшканняў і дзейнічаць ён не можа.

“Беларускі музей у Вільнюсе можа стаць культурнай і адукацыйнай прасторай, дзе беларусы змогуць мець дасяг да вывучэння незалежнага, сучаснага, еўрапейскага падыхода да гісторыі Беларусі і Літвы”, - адзначыў А.Зуокас.

Алесь Бяляцкі адзначыў, што Вільнюс заўжды актыўна падтрымлівае культурныя ініцыятывы Беларусі, і падкрэсліў важнасць аднаўлення Беларускага музея як адукацыйнага цэнтра ў Вільнюсе, дзе пражывае значная колькасць беларусаў і куды тысячы беларускіх гасцей прыязджаюць на адпачынак.

Акрамя таго, мэр і праваабаронца абмяркавалі існуючую сітуацыю ў Беларусі, шляхі супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі і арганізацыямі, які адсочваюць парушэнні правоў чалавека, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео