BE RU EN
rss facebook twitter

Новая катэгорыя дармаедаў - атрымальнікі заробку ў канвертах

19.01.2015
Новая катэгорыя дармаедаў - атрымальнікі заробку ў канвертах
Пра гэта распавёў міністр па падатках.

Грамадзян, якія атрымліваюць заробак у канвертах, можна прыраўняць да дармаедаў. З такой заявай на тэлеканале "Беларусь 1" выступіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Кіраўнік міністэрства заявіў, што, з аднаго боку, да катэгорыі дармаедаў адносяцца асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а з другога - "своеасаблівыя сацыяльныя ўтрыманцы, асобы, якія займаюцца нелегальным бізнэсам, атрымліваюць заробак у канвертах і не ў поўным аб'ёме выплачваюць падаткі".

"Разам гэтыя дзве катэгорыі і з'яўляюцца дармаедамі", - сказаў Налівайка.

Нагадаем, што зараз беларускія ўлады рыхтуюць прэзідэнцкі дэкрэт аб дармаедах. Па словах міністра, праект дэкрэта прадугледжвае для грамадзян "права прыйсці ў падатковую інспекцыю, падаць дакументы, якія пацвярджаюць, што ён не з'яўляецца дармаедам, што ён удзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, і гэта будзе прынята".

Памылкі падатковай інспекцыі, кажа Налівайка, можна будзе аспрэчыць у судзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео