BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі для жывадзёраў уведзеная крымінальная адказнасць

18.01.2015
У Беларусі для жывадзёраў уведзеная крымінальная адказнасць
Новы артыкул Крымінальнага кодэксу 339.1 "Жорсткае абыходжаньне з жывёламі" пачне дзейнічаць праз 10 дзён.

- Жорсткае абыходжанне з жывёламі, якое пацягнула іх смерць ці калецтва, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх памкненняў ці ў прысутнасці заведама малалетняга будзе карацца грамадскімі працамі, штрафам ці выпраўленчымі працамі на тэрмін да аднаго году альбо арыштам. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна ці групай асобаў, будуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да году, - цытуе юрыста Юрыя Чавусава Радыё "Свабода"

Раней прыцягнуць жывадзёраў да адказнасці можна было толькі паводле адміністрацыйнага кодэксу. Ён, дарэчы, таксама працягвае дзейнічаць. Прымяняць артыкул 15.45 адміністрацыйнага кодэксу будуць у менш цяжкіх выпадках. Але і тут прадугледжаныя прагрэсіўныя змены. Дагэтуль пратаколы паводле адміністрацыйных правапарушэнняў па гэтым артыкуле магла скаладаць толькі мясцовая адміністрацыя. Цяпер такое права мае і міліцыя, таму прыцягнуць да адказнасці за жорсткасць з жывёламі будзе значна прасцей.

Увядзенне крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі стала вынікам актыўнай лабісцкай працы з боку грамадзянскай супольнасці.  

Як удалося дамагчыся зменаў у заканадаўстве, расказвае каардынатарка кампаніі "Не - жорсткаму абыходжанню з жывёламі" Алёна Валынец-Чарняева:

"Усе мэты, якія мы ставілі перад сабой у мінулым годзе, былі дасягнутыя. Мы шмат разоў звярталіся ў розныя інстанцыі - у пракуратуру, Міністэрства ўнутраных справаў, Адміністрацыю прэзыдэнта. Падключылася шмат людзей - пісалі і пісьмовыя заявы, і электронныя. Мы хадзілі на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Вось так і атрымалася, што мы дасягнулі таго, за што змагаліся".

Сама наяўнасць жорсткага пакарання будзе служыць пагрозай і прафіляктыкай злачынстваў супраць жывёлаў

"Гэта дастаткова рэдкі выпадак, калі супалі пазицыі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, і грамадзянскай супольнасці. Шмат прыклалі намаганняў арганізацыі і валанцёры-актывісты", - адзначае Юры Чавусаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео