BE RU EN
rss facebook twitter

"Kriwi" рыхтуе альбом у стылі беларускага "эротык-этна"

17.01.2015
"Kriwi" рыхтуе альбом у стылі беларускага "эротык-этна"
Пяты студыйны поўнафарматнік слыннага беларускага этна-гурта мае выйсці ў 2015-м.

Увесь матэрыял да новага альбому ўжо гатовы, запіс у студыі "Осмос" ужо распачаўся. У пакуль безназоўны дыск увойдуць апрацоўкі народных песень, піша Tuzin.fm. Сярод іх спевы "Нарубаю клёну", "Там за лугам зеляненькім", "Гутата", "Каля гаю" ды іншыя.

Адметнасцю дыска будзе тое, што ў ім будуць раўназначна саліраваць тры асобы. Апроч Веранікі Кругловай, гэта Наста Хмель, колішняя вакалістка гурта "Джамбібум" і Валерыя Валадзько з гурта "Harotnica", якая спявае на бэк-вакале ў "Крыві" з самага маленства. У плане аранжыровак альбом будзе прасцейшым, чым мінулы "Traukamurauka". Дзяўчаты жартаўліва называюць цяперашні стыль каманды "эротык-этна". Разам з імі над запісам новых песень працуюць скрыпач Карэн Карапецян, бітбоксэр Дзяніс Жураўлёў, басіст Ціхан Золатаў і бубнач Аляксей Золатаў. 

Выдаць новы дыск "Kriwi" мяркуе цягам 2015 года. Яму будзе папярэднічаць сінгл.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео