BE RU EN
rss facebook twitter

Павел Сапелка пра “антынаркатычны” дэкрэт: Такое трэба было рабіць гадоў 15-20 назад

14.01.2015
Павел Сапелка пра “антынаркатычны” дэкрэт: Такое трэба было рабіць гадоў 15-20 назад
Личности
Эксперт аналізуе Дэкрэт №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў”, які ўступіў у дзеянне 1 студзеня.

Згодна з дакументам, урад павінен зацвердзіць комплексны план мерапрыемстваў, які будзе ўтрымліваць эфектыўныя захады па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання і сацыяльнай рэабілітацыі асобаў, хворых на наркаманію. Аднак некаторыя палажэнні гэтага новага заканадаўчага акта выклікаюць у праваабаронцаў зразумелую занепакоенасць. Набольш гэта тычыцца зніжэння ўзросту крымінальнай адказнасці за збыт і спажыванне наркотыкаў з 16 да 14 гадоў, стварэння спецыяльных лячэбна-працоўных прафілакторыяў для хворых на наркаманію і некаторыя іншыя. Пра гэта сайту spring96.org распавядае эксперт Праваабарончага цэнтра “Вясна”, юрыст Павел Сапелка.

- У Беларусі з 1 студзеня ўступіў у дзеянне Дэкрэт №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных рэчываў”. Якія галоўныя новаўвядзенні прадугледжавае гэты заканадаўчы акт?

- Гэты нарматыўна-прававы акт можна ўмоўна разглядаць як дзве розныя часткі. З аднаго боку, у Дэкрэце пералічаныя некаторыя арганізацыйныя нормы, звязаныя з новымі падыходамі да барацьбы з наркатычнымі сродкамі і іх распаўсюджваннем, і змены, якія, па-сутнасці, будуць ўнесены ў Крымінальны кодэкс. Пакуль жа будуць прымяняцца наўпрост нормы Дэкрэта пры вынясенні прысудаў у адносінах да грамадзян, якія датычныя да распаўсюду наркатычных рэчываў. На маю думку, частка новаўвядзенняў, якая датычыцца арганізацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на больш аператыўнае рэагаванне на з’яўленне новых наркатычных сродкаў, а таксама пра сумесную работу ўсіх органаў і служб, закліканых змагацца з распаўсюдам наркотыкаў, стварэнне адзінай базы дадзеных, адназначна можна ацаніць станоўча. Хаця, такія захады патрэбна было ажыццявіць гадоў 15 – 20 назад і дзіўна, што пра гэта пачалі задумвацца толькі тады, калі прэзідэнт звярнуў увагу на тую праблему, якая даўно ўжо вядомая ўсім і актыўна мусіруецца ў грамадстве.

А вось там, дзе ўводзяцца нормы аб значным ўзмацненні крымінальнай адказнасці за распаўсюд наркатычных рэчываў, узнікае дваістае пачуццё. З аднаго боку, нельга казаць пра тое, што змагацца з распаўсюдам наркотыкаў можна толькі нейкімі маральнымі павучаннямі, але істотнае павелічэнне тэрмінаў пакарання, ніколі не будзе сродкам стрымання такой сур’ёзнай праблемы, як наркаманія. Любы крымінолаг можа сказаць, што злачынцу стрымлівае не цяжкасць пакарання, а ягоная непазбежнасць.

- Як можна ахарактарызаваць зафіксаванае Дэкрэтам увядзенне адказнасці для тых грамадзян, якія не распаўсюджваюць і не вырабляюць наркатычныя рэчывы, а ўсяго толькі з’яўляюцца іх спажыўцамі?

- Так, сапраўды, у Дэкрэце ўводзіцца адміністратыўная адказнасць за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных рэчываў. Вось гэтага раней, што здзіўляе, не было, хаця калі чалавек у стане алкагольнага ап’янення з’яўляецца, скажам, на вуліцы, адказнасць наступала. У той жа час, калі нехта знаходзіўся пад уздзеяннем наркатычных рэчываў, ён не нёс аніякай адказнасці. Апроч гэтага ўведзеныя і больш суровыя меры – крымінальная адказнасць для тых, хто паўторна быў затрыманы ў стане наркатычнага ап’янення ў грамадскім альбо на працоўным месцы. Праўда, у Дэкрэце няма пункта аб адказнасці за сам факт спажывання наркатычных рэчываў. І калі чалавек знаходзіцца, напрыклад, дома, удалечыні ад людзей, дык ён не здзяйсняе ніякага злачынства і фармальна не нясе за гэта ніякай адказнасці.

- І ўсё ж наркаманы – людзі хворыя, а новы Дэкрэт прадугледжвае таксама і стварэнне ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў, кшталту ЛПП для алкаголікаў. Ці змогуць гэтыя лячэбныя ўстановы вярнуць да паўнацэннага жыцця асобаў, якія стала спажываюць наркатычныя рэчывы?

- Пра гэта больш прадметна можна будзе казаць тады, калі гэтыя ўстановы рэальна запрацуюць. Але ў прынцыпе і зараз, у існуючыя ЛПП можна было накіроўваць і тых, хто церпіць ад наркатычнай залежнасці, не было дзеля гэтага ніякіх перашкод. Тут варта адзначыць, што праваабаронцы і раней, і зараз, рашуча пратэстуюць супраць існавання гэтага інстытута ўвогуле, паколькі прымусовае лячэнне алкагалізма і прымусовае лячэнне наркаманіі ў сукупнасці з прымусовай працай з’яўляецца парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян. На маю думку, прафілактычныя меры па лячэнні нарказалежных грамадзян павінны быць зусім іншымі. Лячыць гэтыя хваробы патрэбна, але не тым спосабам, які прапануецца ў Дэкрэце №6.

- Адна з норм “антынаркатычнага” Дэкрэта прадугледжвае змяншэнне ўзросту крымінальнай адказнасці за распаўсюд наркатычных рэчываў з 16 да 14 год. Ці будзе такая мера эфектыўнай?

- Мне падаецца, што і раней, калі ўводзілі норму аб адказнасці за такія злачынствы з 16 гадоў, верагодна ацэньвалі, ці ў стане асоба, якая не дасягнула 16 год, ацаніць супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і, мусіць, прыйшлі да высновы, што не ў стане. І тут хіба што правапрымяняльная практыка пакажа, ці сапраўды такая норма можа спрацаваць у існуючым выглядзе, альбо ў выніку прымянення гэтай нормы калоніі, якія закліканыя ізаляваць сапраўдных злачынцаў, папоўняцца чатырнаццацігадовымі недалеткамі. Я не сцвярджаю, што гэтыя дзеці не здзейснілі злачынства, але падыход да пакарання мусіць быць дыферэнцыянаваным.

- Сярод комплексу мераў, якія прадугледжаныя новым Дэкрэтам, можна адзначыць і ўзмацненне кантролю за распаўсюдам наркотыкаў у інтэрнэце і блакаванне сайтаў, якія рэкламуюць наркотыкі, або дапамагаюць іх рэалізаваць. Ці не існуе верагоднасці, што пад гэтай шыльдай будзе весціся барацьба і з іншымі, непажаданымі для ўладаў, інтэрнэт-старонкамі?

- Кожную норму, якую прадугледжвае Дэкрэт, лепей за ўсё пакуль разглядаць як магчымую пагрозу. Калі справа будзе тычыцца закрыцця сайтаў, якія наўпрост рэкламуюць наркатычныя альбо псіхатропныя рэчывы, курыльныя сумесі, дык іх і раней можна было ўносіць у спіс абмежаванага доступу, і менавіта яны павінны былі быць унесеныя ў спісы, альбо увогуле пры магчымасці, зачыняць. На жаль, улады былі больш занепакоеныя абмежаваннем доступу да сайтаў, які распаўсюджваюць непажаданую для ўладаў інфармацыю. Зразумела, што калі гэтая норма будзе працаваць празрыста, так, як і павінна, безумоўна гэта добра, паколькі мы ўсе разумеем, што не стаіць на месцы ні злачыннасць, ні сродкі, якія дапамагаюць злачынцам ажыццяўляць сваю дзейнасць. Калі ж пад выглядам барацьбы з супрацьпраўнымі дзеяннямі будуць чыніцца перашкоды ў працы тых сайтаў, якія прапагандуць палітычныя погляды, то гэта будзе расцэнена як чарговае парушэнне.

Важна адзначыць, што ў гэтым Дэкрэце прадугледжаны абавязак інтэрнет-правайдараў з 2016 года ў поўным аб’ёме захоўваць інфармацыю пра ўсе наведаныя карыстальнікамі старонкі. Фактычна кожны карыстальнік інтэрнэту будзе пад пільным кантролем, у тым ліку і спецлужбаў. І вось гэта прымушае задумацца, а што будзе потым?

***

Згодна з Дэкрэтам 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абарачэнню наркотыкаў” узмацняецца крымінальная адказнасць за злачынствы ў гэтай сферы. У прыватнасці, павялічваецца максімальны тэрмін пазбаўлення волі. За збыт наркотыкаў, здзейснены групай асобаў, або за збыт асабліва небяспечных рэчываў, або ў буйным памеры прадугледжваецца зняволенне тэрмінам ад 13 да 15 гадоў.

Збыт наркотыкаў заведама непаўнагадоваму караецца зняволеннем тэрмінам ад 8 да 15 гадоў. За дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, здзейсненыя групай асобаў, прадугледжана ад 15 да 20 гадоў турмы, за выраб або перапрацоўку наркотыкаў у лабараторных умовах — з 8 да 20 гадоў.

Уводзіцца таксама крымінальная адказнасць да дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, якія пацягнулі за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека — турма тэрмінам ад 12 да 25 гадоў. Незаконнае перамяшчэнне наркатычных рэчываў праз мяжу пры адсутнасці кантрабанды — турма да 12 гадоў.

Спажыўцоў наркотыкаў таксама будуць прыцягваць не толькі да адміністрацыйнай, але і да крымінальнай адказнасці — паўторнае з’яўленне ў грамадскім месцы, або на працы ў стане наркатычнага ап’янення пацягне за сабой абмежаванне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео