BE RU EN
rss facebook twitter

Асамблея НДА назвала чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці 2014 году

14.01.2015
Асамблея НДА назвала чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці 2014 году
13 студзеня ў Арт Сядзібе прайшла шостая цырымонія ўручэння прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў адзначыла выбітныя і яскравыя акцыі ў грамадскім сектары за 2014 год.

Адкрываючы цырымонію старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч адзначыў, што па ўзроўню грамадскай актыўнасці, прыцягненню новых сябраў, нават рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці 2014 год не моцна адрозніваўся ад папярэдніх, але было ў ім нешта такое, што дазваляе з большым аптымізмам глядзець у будучыню:

— Мы заўважаем вяртанне беларусаў да сваіх спрадвечных каштоўнасцяў, да жадання беларусаў нарэшце быць беларусамі. І хоць гэта пакуль адбываецца ў дастаткова вузкіх колах, ёсць тэндэнцыя і відавочны патэнцыял той сілы, якая ў нас, у беларусаў, унутры, — пракамэнтаваў Мацкевіч.

Кампаніяй году была названая кампанія “Пазнач сябе беларусам”. Цягам 2014 году моладзь з Арт Сядзібы правяла шэраг акцыяў па прамоцыі беларускіх сімвалаў, вышымаек, былі зладжаныя два Дні вышыванкі і раздадзеныя 5 кіламэтраў стужкі з нацыянальным арнаментам.

Журы прэміі, у якую сёлета ўвайшлі 100 чалавек, у намінацыі “Новая ініцыятыва” адзначылі дзеянні групы экспертаў ў абарону Курапатаў, паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА. Археолагі, архітэктары, інжынеры, юрысты, культуролагі, журналісты ў 2014 годзе аб’ядналі свае намаганні, каб юрыдычна бараніць ахоўныя межы Курапатаў ад незаконнага скарачэння й забудовы.

Рэгіянальнай падзеяй назвалі Дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы. Дарэчы, сёлета падзея адзначыла свой 20-гадовы юбілей. Падчас цырымоніі ўдзельнікі ўшанавалі памяць Віктара Дзясяціка, грамадскага актывіста са Свіслачы, які штогод быў арганізатарам падзеі, і якога сёлета ня стала.

Пераможцамі ў намінацыі “Крэатыў году” сталі футбольныя фанаты за салідарную акцыю на матчы “Беларусь-Украіна”, які прайшоў 9 кастрычніка ў Барысаў-Арэне. На цырымоніі госці праслухалі аўдыёзапіс падзякі за прэмію аднаго з футбольных фанатаў, які пажадаў застацца невядомым.

За ануляванне віду на жыхарства праваабаронцы Алены Танкачовай прэмію “Гарбуз году” прысудзілі Ўпраўленню па грамадзянству й міграцыі ГУУС Мінгарвыканкаму й Аддзелу па грамадзянству й міграцыі Першамайскага РУУС Ммнску. Антыпрэмію атрымалі Андрэй Сушко і Аляксей Казлюк з Цэнтру прававой трансфармацыі, якія адзначылі, што калі разрэзаць гарбуз на маленькія кавалачкі, яго ўсё адно не хопіць усім тым, хто спрычыніўся да высылкі Алены Танкачвай.

У намінацыі “Медыя/журналіст году” перамог Марат Гаравы з газеты “Новы час”, а найлепшым сайтам НДА журы прызнала інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў www.nastaunik.info.

Грамадскімі лідэрамі году былі названыя вядоўцы моўных шоў. Прэмію атрымалі выкладчыкі моўных курсаў “Мова нанова”, “Мова ці кава”, “Мова веда” і “Мова TUT” — Алёна Андрэева, Аляксей Шэін, Валерыя Кустава, Глеб Лабадзенка, Алеся Літвіноўская.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео