BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску АМАП сарваў панк-канцэрт вядомых анархістаў з Італіі

11.01.2015
У Мінску АМАП сарваў панк-канцэрт вядомых анархістаў з Італіі
Усіх слухачоў павалілі на падлогу, потым паставілі да сцяны, зрабілі ператрус і перапісалі дадзеныя. Некалькі чалавек забралі ў РУУС Ленінскага раёна.

Супрацоўнікі міліцэйскага АМАПа сарвалі панк-канцэрт у мінскім клубе "Піраты", на якім збіраліся выступіць тры калектывы з Беларусі і вядомы анархісцкі гурт з Італіі Kalashnikov, паведамляе "Еўрарадыё".  

Мерапрыемства мусіла пачацца ў 18 гадзінаў 10 студзеня. Па словах сведак, неўзабаве пасля пачатку да клуба пад’ехалі міліцыянты.

"Прыехалі спачатку два бобікі, амап (або хто там быў) разляцеўся ў двары і клуб. Крыху пазней пад’ехалі 2 аўтазакі, затым 1 бус з амапам і нібыта яшчэ 1 аўтазак", - піша ў сацсетках адзін з відавочцаў падзеяў.

Яшчэ адзін сведка ўдакладняе:

"Унутры ўсіх шманалі, перапісвалі дадзеныя і запісвалі на відэа. Недзе 1,5 або 2 гадзіны ўсё адбывалася. Затым усіх адпусцілі, але і забралі нейкую колькасць людзей (дакладна не ведаю колькі). Спачатку ўсіх валілі на падлогу, а затым да сцяны. Побач са мной стаяла дзяўчына, і ў яе ішла кроў з носа".

Паведамляецца, што былі затрыманыя тры чалавекі, якія гандлявалі панк-атрыбутыкай. Іх адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна.

Па непацверджанай інфармацыі, перад пачаткам канцэрта на аднаго ці трох наведвальнікаў напалі неанацысты.

"З нагоды бонаў - напалі не на аднаго чалавека, як мінімум на трох", - удакладняе відавочца.

Міліцыя пакуль не каментуе здарэнне ў клубе "Піраты".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео